Авторизация
 

Хто стварае казку для дзяцей

Кто создает сказку для детей
Навагоднія святы — час прыемных нечаканасцей, сюрпрызаў і падарункаў. А яшчэ гэта цудоўная магчымасць праявіць лепшыя чалавечыя якасці: міласэрнасць, бескарыслівасць, клопат пра іншых. Вельмі важна, што ў свеце матэрыяльных каштоўнасцей і ўзаемнай выгады знаходзіцца месца для дабрачыннасці.

 

Яскравым сведчаннем спагады і чуласці з'яўляецца правядзенне ў раёне навагодняй дабрачыннай акцыі "Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз" па зборы грашовых сродкаў на набыццё салодкіх пачастункау, мяккіх цацак, сувеніраў і канцылярскіх прылад для дзяцей-сірот і дзетак-інвалідаў, якія жывуць у нашым раёне.

Падобныя акцыі праводзяцца ўжо 11 гадоў і заўсёды знаходзяцца тыя,  хто дапамагае стварыць чароўную навагоднюю казку для дзяцей. Хтосьці далучыўся да дабрачыннасці ўпершыню, іншы — дапамагае ажыццяўляць дзіцячыя мары на працягу доўгага часу.

 

Кто создает сказку для детей
У гэтым годзе ў акцыі прынялі ўдзел дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі і прадпрыемствы — райвыканкам, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, прафсаюз работнікаў АПК, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пярвічная арганізацыя прафсаюзаў, райгаз, Міёрскі раён электрасетак, райваенкамат, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, раённы вузел паштовай сувязі, раённы вузел электрасувязі, ААТ "ААБ "Беларусбанк", УП "Міёрскае ПМС", УАЗ "Міёрская ЦРБ", УП ЖКГ, раённая падатковая інспекцыя, раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху, РУП "Беларуснафтапрадукт-Віцебскнафтапрадукт", райплемстанцыя, ПМК-55, ТЦСАН, ЛДД, камбікормавы завод, хлебазавод, ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс", Язненскі сельскі Савет, Туркоўская, Павяцкая, Узмёнская, Завуццеўская, Мікалаёўская, Слабадская, Мілашоўская, Дварнасельская, Дрыгуцкая, Язненская школы, СШ №1, СШ №3, Міёрскі яслі-сад №3, ПГУП "Луч-Плюс", ПУП "Захад-Транснафтапрадукт", ТАА "МТМ-Плюс", ТАА "Абстэрна", ТАА "Міёры-Ветразь", ПУГП "Мацук", ПП "Дабрабут", ТАА "Барут", ПГУП "Булгак", ПП "Інтэра-Трэйд", ПП "Аўташкола "Тайфунбел",ПП "Арлова і К"; індывідуальныя прадпрымальнікі — С. В. Бялевіч, А. Я. Казачонак. Т. У. Пятроўская,    Т. С. Кісель, А. І. Турчановіч, Р. М. Комахава, Ю. А. Шульга, І. А. Зелянкова, І. Ч. Гінько, В. У. Бучынская, А. А. Высоцкі, І. У. Шыдлоўскі, А. М. Анецька, А. Б. Клубань, М. Ф. Кукуць, Н. П. Пухальская, М. П. Грэцкі, А. У. Сухачава, Я. І. Лаўнік, Н. Р. Голуб, Г. Л. Рубніковіч, І. І. Швяцова, Г. М. Булгак, Л. А. Грэцкая, Ю. Г. Шаўчонак, Г. І. Шук, В. І. Булгак; прадпрымальнікі рынка, прыхаджане праваслаўнай царквы,  а таксама пастаянны ўдзельнік дабрачыннай місіі Вера Іванаўна Фядотава.

 

Вялікі дзякуй усім нераўнадушным людзям! З вашай дапамогай дзеткі атрымалі шмат незабыўных пазітыўных уражанняў.

 

Алена ШАМЁНАК, дырэктар ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта