Авторизация
 

Як адрозніць Бабу Зіму ад Снягуркі?

Как отличить Бабу Зиму от Снегурочки?
Для дарослых Новы год — гэта хутчэй дадатковая магчымасць адпачнуць ад працоўных будняў, а для дзяцей — час, калі ў любы момант можа здарыцца што-небудзь незвычайнае. Менавіта яны не забываюцца

 пра тое, што навагодняя ноч — самая чароўная і казачная пара. Падзяліцца сваімі думкамі пра святочныя цуды згадзіліся выхаванцы дзіцячага садка №3.

 

— Што такое Новы год?

 

Алена: Новы год — гэта елка, Дзядуля Мароз, а яшчэ гэта дзень нараджэння Бога. У гэтую пару я заўсёды дапамагаю ўпрыгожыць елку, а потым кладуся спаць, бо ноччу да мяне прыходзіць Дзядуля Мароз з падарункамі. У гэты раз я папрасіла ў яго фею, якая ўмее лятаць.

Саша: Гэта зімовае свята, на якое абавязкова ўпрыгожваюць елку. Таксама на Новы год п'юць шампанскае. Яно бывае рознае—спецыяльна для дзяцей і для дарослых.

 

Уладзік: Новы год — гэта цуды, адзіны дзень, калі можна ўбачыць Дзядулю Мароза, Кашчэя і Бабу Ягу. Дзядулю Мароза лёгка пазнаць — у яго вялікая барада, мех з падарункамі, сіняе ці чырвонае футра. Таксама яшчэ ёсць Дзед-Гадавік і Баба-Зіма. Яна крыху падобная да Снягуркі, але тоўстая.

 

— Уявіце, што вы атрымалі посах Дзядулі Мароза і можаце загадаць адно жаданне. Што б вы папрасілі?

 

Лера: Я загадала б навучыцца лятаць, бо гэта мая мара.

 

Даша: Я б пажадала, каб у маіх любімых мультфільмах было яшчэ больш цікавых серый і каб яны ніколі не заканчваліся.

 

Улада: Хачу, каб стала яшчэ больш музыкі—так многа, каб ад яе нават вочы разбягаліся.

 

Маша: Я загадала б стаць анёлам.

 

Ягор: Я начараваў бы сабе добрую кніжку.

 

Улад: Абавязкова папрасіў бы, каб мы ніколі не разлучаліся з садком.

 

— Кім ты будзеш на Новы год? Чаму?

 

Ягор: Я буду Зорра, бо гэты чалавек ратуе людзей ад бед.

 

Стас: Я апрану касцюм чалавека-павука — ён умее страляць павуцінай і бароніць людзей ад монстраў.

 

Улада: На свяце я буду ўсходняй прыгажуняй. Апрану штаны, прыгожую кофту і ўпрыгожу галаву пер'ямі.

 

Пеця: У мяне будзе касцюм чараўніка — капялюш, чароўная палачка і плашч. Чараўнікі ўмеюць тварыць цуды. Я б зрабіў так, каб усе былі добрымі, разумнымі і прыгожымі.

 

Арына: Я апрануся царыцай. У мяне будзе пышная фіялетавая сукенка з банцікамі і стужкамі.

 

— Што вы пажадаеце дарослым на Новы год?

 

Маша: Жадаю, каб усе дарослыя любілі дзетак, а бацькі — наш садзік.

Улад: Жадаю, каб мама і тата ніколі не хварэлі.

 

Ягор: Жадаю шчасця маім бацькам. Таксама хачу пажадаць, каб усе людзі былі добрымі і вясёлымі.

 

Сафія: Жадаю, каб у новым годзе ўсе былі здаровымі, разумнымі і любілі адзін аднаго.

 

На здымку: выхаванцы дзіцячага садка №3 г. Міёры.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта