Авторизация
 

Заўважаць у звычайным асаблівае

Замечать в обычном особенное
Пра міярчанку Насцю Густаву стала вядома ад яе бабулі Ганны Мікалаеўны Федуковіч.

— Мы з унучкай сапраўдныя сяброўкі, — пазначыла жанчына, — у нас шмат агульных інтарэсаў. Як і я, яна адчувае вялікую сімпатыю да прыроды і ўсяго жывога. Дзяўчынка часта гасцюе ў мяне ў вёсцы Мельніца. Дапамагае па гаспадарцы, разам кулінарым, ходзім па грыбы, па ягады. І чым бы мы ні займаліся, дзе б ні бывалі, заўсёды трымаем пад рукой фотаапарат.

 

Пакуль Насця адпачывала ў санаторыі, бабуля захацела зрабіць ёй прыемны сюрпрыз. Сабрала фотаработы, зробленыя за некалькі гадоў, і прынесла ў рэдакцыю. Кадраў набралася нямала. Трэба прызнаць, што ўсе цікавыя, бо  пераносяць у розныя куточкі нашага краю. На іх азёрны прастор, багацце дароў лесу, дапытлівыя позіркі жывёл. То велічная панарама разгортваецца, то раптам высвечваюцца нейкія дробныя дэталі прыроды. Фотаработы наяўна сведчаць пра ўменне аўтара заўважаць у звычайным асаблівае. Нават непрыкметныя на першы погляд сюжэты не толькі разглядаеш, іх чытаеш, над імі разважаеш.

 

Тое, што Насця любіць прыроду, пацвярджае і яе мама. Між тым, фотаздымка — не адзінае захапленне. Са слоў Наталлі Генадзьеўны асаблівую сімпатыю дзяўчынка адчувае да коней і калекцыяніруе каляндарыкі з адлюстраваннем гэтых разумных высакародных жывёл. А яшчэ Насця займаецца на харэаграфічным аддзяленні школы мастацтваў і часта выступае на сцэне Дома культуры, праяўляе інтарэс да спорту, любіць маляваць, кулінарыць, чытаць кнігі, тварыць з бісеру, ляпіць з цеста розныя дзівосы, нават удаецца ёй пісаць вершы… Кожную хвілінку запаўняе цікавым і карысным, бо не прывыкла траціць час упустую. Прычым, займацца ўсім, да чаго ляжыць душа, дзяўчынка паспявае не на шкоду вучобе. Нават пры цяперашніх нагрузках у школе яна не дазваляе сабе атрымліваць нізкія балы.

 

Пазітыўны погляд на свет дазваляе Насці быць дружалюбнай да акружаючых. У яе нямала сяброў. Дзяўчынка лагодная да бацькоў, ладзіць з малодшай сястрычкай Ірынкай. Як выхоўваць такіх велікадушных, зацікаўленых і прагных да ўсяго жывога дзяцей, родныя Насці дакладна не ведаюць. Галоўнае тут, напэўна, уласны прыклад, цёплы клімат у сям'і і дабрыня, якая ідзе ад сэрца.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта