Авторизация
 

Па другі бок праектара

По другую сторону проектора
Мала каму шчасціць выбраць прафесію на ўсё жыццё. Толькі калі ў свой час крок, зроблены ў гэтым накірунку правільны, то абраная спецыяльнасць становіцца неад'емнай часткай лёсу. Удала некалі вызначыцца пашчасціла Георгію Мікалаевічу Сівіцкаму.

 

Яшчэ юнаком ён вельмі любіў глядзець фільмы, стараўся не прапусціць ніводнага кінапаказу. Калі настаў час выбіраць прафесію, доўга не думаў — падаў дакументы ў  Мінскае вучылішча кінамеханікаў. Праз год, закончыўшы ўстанову, быў накіраваны ў Пліскі аддзел культуры. Там пад "апеку" юнака аддалі шэсць вёсак.

 

Зараз Георгій Мікалаевіч з усмешкай успамінае, у якіх умовах пачынаў працу: электрычнасці амаль не было, таму на грузавой машыне, акрамя электра- і радыётэхнікі, прыходзілася перавозіць і асабістую электрастанцыю. Зразумела, што і кінасеансы праходзілі не толькі ў клубах або школах, бывалі выпадкі, калі экран вешалі на сцяну якой-небудзь хаты. Добра памятае свой першы кінапаказ: праходзіў ён пад наглядам майстра, які "здаваў" тэхніку свайму маладому калегу. "Мы запусцілі фільм, а праз паўгадзіны рухавік заглох. Дагэтуль памятаю, як майстар у поўнай цемры поўзаў па падлозе і шукаў прычыны няспраўнасці. Аднак кіно дагледзелі", — расказвае мужчына.

 

Калі Пліскі раён ліквідавалі, малады кінамеханік трапіў у Цвеціна, потым у Клётаў Двор. Працаваць стала лягчэй, бо усюды правялі электрычнасць, а ў клубах былі свае стацыянарныя ўстаноўкі.

Пасля Георгію Мікалаевічу прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці тэхнічнага кіраўніка. На пытанне, ці не было страшна браць на сябе такую адказнасць, мужчына, смеючыся, адказвае: "Малады быў, а значыць, больш рызыкоўны. Нічога не баяўся". На гэтай пасадзе і працаваў да 1975 года. За гэты час паспеў закончыць Савецкі кінатэхнікум у Калінінградскай вобласці.

 

10 студзеня 1975 года яму прапанавалі пасаду дырэктара кінавідэасеткі, якую займаў да 2005 года. Безумоўна, гэты час звязаны з яркімі і запамінальнымі падзеямі — сустрэчы з савецкімі акцёрамі, аўтографы якіх захоўваюцца і да гэтага часу, удзел ва Усесаюзнай нарадзе кінаработнікаў у Маскве. А потым для кіно пачаліся цяжкія часы: у сувязі з распадам Савецкага Саюза скарацілася фінансаванне, паменшылася колькасць работнікаў, на экранах трансліраваліся замежныя фільмы не самай высокай якасці.

 

— Уявіце, прыкладна да 1985 года ў раёне працавала шэсцьдзесят кінаўстановак, якія абслугоўвалі семдзесят чатыры чалавекі. У дзевяностыя ўсе гэтыя лічбы скарачаліся ледзь не кожны дзень. Праца перастала прыносіць задавальненне, таму я вырашыў пайсці на заслужаны адпачынак.

Цяпер Георгій Мікалаевіч прысвячае вольны час чытанню, не забываецца і пра кіно. Асаблівую ўвагу надае дакументальным і аўтабіяграфічным фільмам. З прагледжаных за апошні час кінастужак вылучае "Легенду №17" і "У тумане", абавязкова глядзіць навіны. Займаецца вывучэннем гістарычнай літаратуры, асабліва прыцягвае яго ўвагу тэматыка Вялікай Айчыннай вайны.

 

Кіно за гэты час, па прызнанні былога дырэктара, змянілася проста непазнавальна. Асноўная прычына, на яго думку, у развіцці відэа і інтэрнэта. Сучаснікам прасцей наладзіць кінапрагляд дома, чым некуды пайсці.

Калі раней пад катэгорыю кінагледачоў падпадалі ўсе ўзроставыя групы, то зараз амаль дзевяноста працэнтаў наведвальні-каў кіно складае моладзь.

 

На пытанне "ці ёсць у кіно будучыня?" Георгій Мікалаевіч упэўнена адказвае: "Канешне, бо кінапрагляд — гэта не толькі спосаб правесці час. У першую чаргу — гэта асаблівая атмасфера, якую немагчыма чымсьці замяніць. Думаю, што нягледзячы на ўсе новаўвядзенні і развіццё тэхналогій, яго чакаюць самыя светлыя перспектывы".

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 047
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 532
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 526
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта