Авторизация
 

З задачамі справіліся

22 снежня — Дзень энергетыка

 

С задачами справились
Прафесійнае свята энергетыкаў вельмі ўдала знайшло сабе месца менавіта ў канцы года, калі можна і трэба падвесці вынікі зробленага. Якія яны для калектыву Міёрскага раёна электрычных сетак? З гэтым пытаннем звяртаюся да начальніка РЭС Уладзіміра Пятровіча Пяткевіча.

 

— Са сваімі задачамі энергетыкі спраўляюцца, — чую ў адказ, — аб тым сведчыць стабільнае забеспячэнне ўсіх галін народнай гаспадаркі і насельніцтва электраэнергіяй. Праведзены капітальны рамонт 62 кіламетраў высакавольтавых ліній у 10 кВ, 124 км паветраных ліній у 0,4 кВ. Даведзены да ладу 64  падстанцыі, агледжаны ўсе аб'екты энергазабеспячэння, няспраўнасці і дэфекты ліквідаваны. Закончана рэканструкцыя  паветраных ліній у Мурашках і Снегах. Ачышчана ад хмызнякоў 34 гектары просек пад высакавольтавымі правадамі.

Увагуле, адыходзячы год можна назваць звычайным, хаця нас чакаюць пэўныя змены ў сувязі з будаўніцтвам Полацкай і іншых ГЭС на Дзвіне, узвядзеннем металургічнага завода, мадэрнізацыяй шматлікіх вытворчых аб'ектаў.

 

Вынікі работы вашага калектыву залежаць не толькі ад старання людзей, але і надвор'я. Яно не надта шкодзіла?

 

— Вядомая ўсім песня сцвярджае, што ў прыроды няма дрэннага надвор'я. І для энергетыкаў яна была звычайнай, хаця асабліва запомніліся дні 15-17 сакавіка і 28-29 лістапада, калі здарылася сама больш адключэнняў, нават высакавольтавых ліній, давялося ўсяму калектыву працаваць у аварыйным рэжыме. Моцны вецер валіў дрэвы на правады, зносімым шыферам перасякала дрот. Але са сваімі задачамі справіліся брыгады майстроў Мікалая Фёдаравіча Шаўлюгі, Юрыя Мікалаевіча Скамарохава, Віктара Іванавіча Міхайлава, Віктара Здзіславіча Недведзя, Рамана Іванавіча Кліменцьева. Хаця людзям і тэхніцы давялося працаваць не толькі днём, але і ноччу, у выхадныя.

 

Ходам ліквідацыі вынікаў стыхіі ўмела кіравалі дыспетчары Валерый Якаўлевіч Шульга, Віктар Рамуальдавіч Малахоўскі. Гэта вопытныя работнікі, якія добра ведаюць сваю справу і перадаюць веды моладзі не толькі ў крытычных сітуацыях.

Вельмі шмат для нас значыць зладжаная дзейнасць брыгады забеспячэння работ майстра Генадзя Уладзіміравіча Майсяёнка. Слесары і зваршчык падтрымліваюць у рабочым стане аўтамашыны, механізмы, абсталяванне, хаця іншы раз для гэтага неабходна праявіць максімум магчымага і нават немагчымага, бо тэхніка старэе, зношваецца.

Вось у такой сітуацыі працуюць нашы вадзіцелі Міхаіл Сайдулавіч Абдулаеў, Яўген Мікалаевіч Даргель, Мікалай Міхайлавіч Бялюга, Станіслаў Станіслававіч Пілецкі і іншыя.

 

Усіх работнікаў РЭС і ветэранаў калектыву сардэчна віншую з прафесійным святам, разлічваю і ў далейшым на такія ж адказныя адносіны да сваіх абавязкаў, без чаго немагчыма  працаваць без здарэнняў. Жадаю новых поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту і ладу, здароўя вам і блізкім.

 

На здымку: майстар Юрый Мікалаевіч Скамарохаў на сваім рабочым месцы перад выездам на лінію. У яго падпарадкаванні 6 электраманцёраў і вадзіцель, якія абслугоўваюць высакавольтавыя і "звычайныя" электралініі, падстанцыі і іншае абсталяванне на тэрыторыі Туркоўскага, Мікалаёўскага і Перабродскага сельсаветаў ад Мурашак да Папшулёў. Так, каб "падаць напругу", іншы раз даводзіцца працаваць да 20, 24 гадзін, але не было выпадку, каб электрыкі не справіліся са сваімі задачамі.

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 619
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 715
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 891
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 662
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта