Авторизация
 

Хто павартуе сумленне?

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Дзісны Людміла Іванаўна Казлоўская. Яе праблема падобная да тых, з якімі сутыкаюцца дачнікі, калі пакідаюць на зіму свае летнія домікі. Замок на дзвярах не заўсёды з'яўляецца важкім аргументам для злодзеяў. Розніца толькі ў тым, што ў дом жанчыны забіраюцца людзі, з якімі яна жыве ў адным гарадку.

 

Справа вось у чым. У Людмілы Іванаўны ёсць унук, для якога яна адначасова і бабуля, і апякун. Маці хлопчыка не можа выконваць бацькоўскія абавязкі з-за наяўнасці пэўных захворванняў, бацька памёр. Раней малы жыў з татам і маці ў доме па вуліцы Кузьміна, цяпер — разам з бабуляй па вуліцы Леніна. У тым доме цяпер ніхто не жыве, Людміла Іванаўна прыглядвае за ім. Зразумела, што ўвесь час яна там знаходзіцца не можа. Гэта на руку недобрасумленным мясцовым жыхарам. У кастрычніку ў доме выбілі вокны, скралі посуд. У міліцыю жанчына звярталася і ўдзячна супрацоўнікам следчага камітэта Мікалаю Генадзьевічу Хаткевічу, Алесі Віктараўне Батура, мясцоваму ўчастковаму Віктару Альбертавічу Галузу.

Разумее Людміла Іванаўна, што кругласутачную варту ля дома ніхто не паставіць. Проста крыўдна і балюча, што людзі, якія пражываюць побач, здольныя на такія ўчынкі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта