Авторизация
 

Адзін герой дзвюх гісторый

Гэтая судзімасць у 44-гадовага жыхара райцэнтра Андрэя (імя зменена) восьмая. 3 2000-га года бярэ адлік яго крымінальная біяграфія. За хуліганства і крадзяжы мужчына не раз быў у месцах пазбаўлення волі. Апошняе пакаранне — год і восем месяцаў — атрымаў у 2010-м. Пасля адбыцця тэрміну вярнуўся дадому.

 

У лістападзе сёлета на адкрытым выязным пасяджэнні суда Міёрскага раёна зноў разглядалі крымінальную справу ў адносінах да Андрэя. За мужчынам быў устаноўлены прэвентыўны нагляд. Гэта азначае, што кожны дзень з 22.00 да 6.00 ён павінен знаходзіцца ў сваім жыллі, ва ўстаноўленым парадку з'яўляцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС для рэгістрацыі, забыць пра існаванне забаўляльных месцаў, дзе свабодна прадаецца спіртное і, вядома, не пераступаць мяжу закона.

 

Аднак не заўсёды ўчастковы інспектар пасля дзесяці гадзін вечара заставаў Андрэя дома. Дзе быў ён у 22.30, 23.35, 0.35? Як патлумачыў вінаваты, зарабляў грошы. Андрэй нідзе не працуе, крыніца даходу — выпадковыя заробкі. Па яго словах, афіцыйна ўладкавацца на працу не можа з-за праблем са здароўем. Па гэтай прычыне і выпівае. Кажа, што алкаголь суцішае боль, які непакоіць пасля аперацыі. Бывае, што чарку налівалі людзі, у якіх працаваў. А дадому позна вяртаўся таму, што хацеў поўнасцю завяршыць работу.

Андрэя не раз затрымлівалі нецвярозым у грамадскіх месцах. Быў выпадак, калі не з'явіўся на рэгістрацыю ў інспекцыю.

 

Адказнасць за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду прадугледжвае артыкул 421 КК РБ. Калі за аднолькавыя правапарушэнні двойчы за год асоба прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, то на трэці раз адказнасць наступае крымінальная. Пакаранне вінаватаму прызначылі наступнае — пяць месяцаў арышту плюс прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

 

На гэтым завяршаецца разгляд крымінальнай справы і пачынаецца разгляд справы грамадзянскай. Калі з месцамі пазбаўлення волі Андрэй знаёмы, то ў лячэбна-працоўным прафілакторыі пакуль не бываў. Прычын накіраваць яго туды дастаткова: залежнасць ад алкаголю, неаднаразовыя прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Андрэя папярэджвалі пра наступствы яго супрацьпраўных паводзін. Толькі гэта не аказала належнага ўплыву.

Згодна з медыцынскім заключэннем, па стане здароўя ў ЛПП мужчыну накіраваць можна. Туды ён адправіцца на год пасля таго, як адбудзе восьмае пакаранне.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Именины 15 января 2021
Василий, Кузьма, Марк, Модест, Петр, Сергей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта