Авторизация
 

Бібліятэкар, дырэктар, дэпутат

Библиотекарь, директор, депутат
У пералічных іпастасях Ала Аляксееўна Скавародка без перабольшання
майстар сваёй справы. Уся працоўная дзейнасць гэтай жанчыны звязана з горача любімым для яе месцам бібліятэкай.

 

Даўгінаўскімі шляхамі

 

Нарадзілася Ала Аляксееўна ў Новым Пагосце. Кнігі вабілі яе з малых гадоў. Вельмі любіла наведваць мясцовую бібліятэку. Падабалася цішыня, якая там панавала, усё здавалася нейкім урачыстым, узвышаным. Аднак звязваць сваё жыццё з бібліятэкай не планавала. Можна сказаць, многае вызначыў лёс.

Так атрымалася, што адразу не паступіла на абраны факультэт. Губляць год не хацела, таму стала шукаць месца для працаўладкавання. Знаёмая настаўніца Фаіна Аляксандраўна Камарова падказала, што ў Даўгінава патрэбны бібліятэкар. Вырашыла паспрабаваць.

 

Напачатку хвалявалася, ці атрымаецца спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі без вопыту. Але хутка зразумела: усё не так страшна. Прайшла практыку ў Міёрах. Вельмі значнай аказалася дапамога старэйшага пакалення. Пазней, ужо бібліятэкарам, часта наведвалася да калег, якія заўсёды былі рады падзяліцца ведамі.

 

Цяпер з усмешкай успамінаецца Але Аляксееўне, як дабіралася на працу. Каб трапіць у Даўгінава, трэба было даехаць да вёскі Мальцы, а потом яшчэ колькі кіламетраў ісці пешшу: увесну, як правіла, стаяла гразь, аўтобусы да месцаў не даязджалі. І дадому заўсёды хацелася. Іншы раз пешшу, у ботах дахадзіла яна ажно да Міёр. На падыходзе да горада пераабувалася ў туфлі і ішла на аўтобус, каб даехаць да Новага Пагоста. Нямала даводзілася хадзіць па бездарожжы і падчас перапісу насельніцтва, затое пасля такіх вандровак удавалася запрасіць у бібліятэку нямала новых чытачоў.

 

Неспадзяваная сустрэча

 

Даўгінава стала знакавым не толькі ў прафесійнай біяграфіі. Менавіта тут Ала Аляксееўна сустрэла свайго будучага мужа. Добра памятаецца ёй першая сустрэча: едзе ў аўтобусе з дому на працу і бачыць маладога салдата. Той сядзіць непадалёк і ўвесь час на яе паглядае. Дзяўчына таксама пачала кідаць позіркі ў яго бок. Бібліятэка месцілася ў адным памяшканні з клубам. Аднойчы прыходзіць Ала Аляксееўна на танцы і бачыць свайго "аўтобуснага" знаёмага. У той вечар і пазнаёміліся.

Праз два гады ёй прапанавалі працу старшым інспектарам аддзела культуры ў Міёрах. Пазней была абрана дырэктарам цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. На гэтай пасадзе шчыруе ўжо 25 гадоў.

 

Час, чытачы і новыя тэхналогіі

 

Як лічыць Ала Аляксееўна, у век новых тэхналогій і камп'ютарызацыі бібліятэкі таксама не павінны адставаць. Толькі ідучы ў нагу з часам можна пастаянна падтрымліваць дыялог з чытачом.

— Мы імкнемся набываць сучасную тэхніку: камп'ютары, ксеракс, хочам купіць ламінатар, — дзеліцца дырэктар планамі. — Вельмі хочацца купіць бібліёбус — мікрааўтобус, пераабсталяваны пад перасоўную бібліятэку. Маючы такі транспарт, можна было б скласці спецыяльныя маршруты і ездзіць у аддаленыя вёскі, жыхары якіх не маюць магчымасці наведваць бібліятэку. Аднак гэта пакуль што толькі ў перспектыве.

 

З гадамі мяняюцца і чытачы. Раней у нядзелю ў чытальнай зале не заставалася свабоднага месца. Людзі спецыяльна прыходзілі ў выхадны за кнігай. Зараз сітуацыя іншая. Асноўную групу наведвальнікаў бібліятэкі складаюць людзі сталага і сярэдняга ўзростаў. Моладзі куды менш. Нягледзячы на новаўвядзенні, Ала Аляксееўна застаецца верная думцы, што кніга была і застаецца самай блізкай чалавеку, і поўнасцю замяніць яе немагчыма. Бібліятэкары па-ранейшаму імкнуцца падтрымліваць цесныя сувязі з чытачом. Вясковыя бібліятэкары прыносяць кнігі людзям, якія не могуць прыйсці самі, на дом. Цэнтральная бібліятэка ўвесь час адпраўляе літаратуру ў тэрапеўтычнае аддзяленне і на дзённы стацыянар Міёрскай ЦРБ.

 

Дэпутацкія справы

 

Ужо тры скліканні запар Алу Аляксееўну абіраюць дэпутатам раённага Савета. Калі ёй прапанавалі паспрабаваць сябе ў гэтым рэчышчы ўпершыню, доўга адмаўлялася, бо такая місія патрабуе вялікай адказнасці. Аднак пэўны вопыт грамадскай работы ўжо мела, бо была дэпутатам гарадскога Савета і рызыкнула. Безумоўна, дэпутацкая дзейнасць патрабуе пэўных затрат часу, нават у выхадны дзень. Людзі звяртаюцца часта. Усім неабходна дапамагчы: каму парадай, каму справай. Большасць зваротаў звязана з добраўпарадкаваннем, але не толькі. Неяк Ала Аляксееўна была запрошана на падзел маёмасці. Напачатку муж і жонка паводзілі сябе прыстойна, а з-за больш каштоўных рэчаў узнікла спрэчка. Карацей кажучы, усялякае здараецца.

— Нягледзячы  на ўсё, мне вельмі прыемна адчуваць, што ў ролі дэпутата я магу камусьці дапамагчы, і што мае намаганні даюць станоўчыя вынікі, — прызнаецца жанчына.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта