Авторизация
 

Малады запал

Колішні камсамольскі актыў Міёршчыны адзначае 95-годдзе ВЛКСМ. Даўно няма гэтай маладзёжнай арганізацыі, а вось памяць пра яе жыве. Чаму? Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі былых работнікаў апарата РК ЛКСМБ. Атрымліваецца, што забылася нават такая абрэвіятура, таму напамінаю: яна азначае раённы камітэт Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі.

 

Ала Пятроўна Смерцьева: "Я з'яўлялася сакратаром ЛКСМБ і адначасова загадчыкам аддзела школьнай моладзі і піянераў з верасня 1973 года да лютага 1975-га. Па-першае, вельмі запомніўся апарат райкама. Тады ў ім працавалі Генадзь Кашпар, Зоя Крот, Часлаў Кашкур, Сцяпан Забэла, Уладзімір Мікель, Галіна Макеева. Усе былі вельмі дружныя, актыўныя, а яшчэ — кожны з'яўляўся асобай, быў здатны на ініцыятыву, творчасць. Запомніліся выязныя паездкі па прыёме школьнікаў у камсамол. Пакуль дабіраліся ў аддаленыя вёскі, заўсёды спявалі, прытым ад душы, без "стымулятараў".

 

Працаваць было цікава. Нярэдка дабіралася ў нейкую школу пешшу, бо аўтобусы ці ўвогуле не хадзілі, ці не  даязджалі з-за бездарожжа. Неяк ішла з Даўгінава ў Лявонпаль, дзе тады была сярэдняя школа, а навокал вясна, усё квітнее, птушкі спяваюць. Няблізкая дарога не заўважылася. А якія дзеткі былі добрыя ў Лявонпалі, ды і ў Новым Пагосце, Дворным Сяле, Павяцці. Падтрымлівалі жаданне працаваць малады запал і аптымізм.

Вазіла нашых дзяцей на экскурсію ва Ульянаўск. Па дарозе наведалі заапарк у Маскве. А там адзін з ціхіх вясковых хлопчыкаў загледзеўся на слана, ды і адстаў. Мы ж яго ледзь не цэлы дзень шукалі. Колькі хваляванняў было!

І сама па камсамольскай пуцёўцы ездзіла ў Балгарыю".

 

Эдуард Іванавіч Кудраўцаў: "Першы сакратар Міёрскага РК ЛКСМБ Генадзь Кашпар у 1974 годзе запрасіў мяне працаваць загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый. А да гэтага я з'яўляўся інструктарам у райкаме ДТСААФ. Давялося вырашаць на працягу двух гадоў усе арганізацыйныя пытанні. А гэта распрацоўка графікаў справаздачна-выбарных сходаў і іх правядзенне, падбор сакратароў пярвічак, вылучэнне актыву, прыём у камсамол, асабліва кантралявалася папаўненне з ліку рабочай моладзі. А колькі клопатаў было пры падрыхтоўцы і правядзенні камсамольскіх канферэнцый, у час якіх стваралася шмат камісій, патрэбны былі выступаючыя, фарміраваліся выбарныя камсамольскія органы.

Штодзённымі клопатамі з'яўляліся ўплата і збор узносаў, рэгістрацыя выбываючых і прыбываючых членаў ВЛКСМ. Яшчэ ўваходзіў у склад раённай прызыўной камісіі, сам завочна вучыўся ў педінстытуце…

 

Адным словам, займаўся пераважна нябачнай для большасці моладзі работай, "кухняй", аднак яна ўплывала на лёсы многіх юнакоў і дзяўчат. У той час менавіта праз камсамол пачынаўся кар'ерны рост моладзі. Напрыклад, Ілья Гогаль з сакратара пярвічкі ў райспажыўсаюзе вырас да суддзі Канстытуцыйнага суда. Піянерважатая ў Дварнасельскай школе Зоя Крот узначальвала не толькі раённую, але і абласную камсамольскую арганізацыю, з'яўлялася дэпутатам парламента. Узначальваў РКБА, "Актам-Норд" Віктар Рагоўскі. Бухгалтар калгаса імя Чапаева Галіна Цімафеева (Кліманская) стала вопытным камсамольскім, а затым і савецкім работнікам. Малады бухгалтар з "Кастрычніцкай рэвалюцыі" Вяслава Пугач прайшла загартоўку ў апараце райкама камсамола, а потым працяглы перыяд працавала намеснікам старшыні Быхаўскага райвыканкама. Сакратар камсамольскай пярвічкі саўгаса "Міёрскі" Анатоль Ашурка вырас да кіраўніка гаспадаркі. І вось гэты пералік можна працягваць.

 

Што не падабалася: вялікая арганізацыйная работа з моладдзю суправаджалася сапраўднай лавінай планаў, графікаў, справаздач, пратаколаў і іншых папер. Іх афармляць амаль заўсёды не паспявалі. Вось, каб уратавацца ад гэтай папяровай валакіты, я і прыняў прапанову перайсці ў органы ўнутраных спраў. Хаця і там сітуацыя аказалася падобнай".

 

Віктар Іванавіч Пабяржын: "Раённую камсамольскую арганізацыю ўзначальваў у 1975-1976 гадах і пасля службы ў арміі — у 1977-1980-ым. Праца была няпростая і нялёгкая, але дапамагалі маладосць і бачанне перспектывы, сваёй асабістай і ўсёй маладзёжнай арганізацыі. А таму сваю задачу бачыў у тым, каб дапамагчы маладым людзям вызначыцца ў жыцці".

 

Сяргей Мікалаевіч Крук: "Арганізацыйны аддзел райкама камсамола ўзначальваў у 1983-1984 гадах. Лічу, што гэта былі лепшыя гады майго жыцця. Апаратнай работай прапанавала заняцца Зоя Пучкоўская, тады сакратар райкама камсамола. А перад гэтым працаваў ветурачом у калгасе імя Кутузава, дзе ўзначальваў пярвічную камсамольскую арганізацыю. Моладзі ў гаспадарцы было шмат, усе ініцыятыўныя. Імкнуліся старанна працаваць, але хапала часу для цікавых мерапрыемстваў, для паездак па краіне. Заўсёды мог разлічваць на падтрымку і дапамогу механізатараў Антона Волкава і Вадзіма Лаўрыновіча, жывёлаводаў Люды Пушкель і Евы Гагалінскай, прадаўца Іры Верашчака, работніцы бытавога абслугоўвання Зінаіды Пірог".

 

Іван Іванавіч Барок: "Камуністычны саюз моладзі пасля распаду СССР перадаў эстафету Саюзу моладзі Беларусі. Мне давялося быць апошнім сакратаром райкама СМБ. Сам і мае паплечнікі з апарата райкама былі маладымі, гарэлі энтузіязмам, праводзілі нямала цікавых мерапрыемстваў — злёты, канцэрты, розныя акцыі. Прыпамінаю, што пачалі першы конкурс маленькіх прыгажунь "Міс Міёры". Лічу, што працавалі недарэмна…

Але час быў няпросты, паступова памяншалася фінансаванне маладзёжнага руху. І ўсё ж наш райкам спыніў сваю дзейнасць у ліку апошніх у краіне. Мы захавалі сцяг раённай камсамольскай арганізацыі і пасля ўтварэння цяперашняга БРСМ перадалі яго ў спадчыну новай маладзёжнай арганізацыі".

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта