Торжество для младенцев

Торжество для младенцев
Для некага прымаць віншаванні ў Дзень маці — прывычная справа, а некаторыя жанчыны ў гэтым годзе сталі звацца мамай упершыню і зараз яшчэ знаходзяцца са сваімі немаўлятамі ў раддоме.
Наведалі іх і ўручылі ў святочнай абстаноўцы пасведчанні аб нараджэнні дзяцей і падарункі галоўны спецыяліст аддзела загс Вольга Уладзіміраўна Пашкоўская, загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Таццяна Паўлаўна Шульга і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская.

 

Торжество для младенцев
У раддоме гасцей ужо сустракаў ветлівы медперсанал, які і прывёў усіх да маладых мам і іх цудоўных дзетак. Кацярына Васільеўна Міклушонак нарадзіла дачку Вікторыю 9 кастрычніка, крыху пазней — 11-га — у Валянціны Уладзіміраўны Цітовіч з'явіўся на свет сын Уладзіслаў. Абодвум новым грамадзянам уручаны пасведчанні аб нараджэнні.

У якасці сюрпрызу матулям работнікі аддзела загс падрыхтавалі брашуры, у якіх раскрываецца значэнне імёнаў і знакаў задыяка іх малышоў. Таццяна Паўлаўна Шульга ўручыла падарункі, прадастаўленыя раённай арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.