Авторизация
 

Наша праца — пастаяннае развіццё

9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты

 

У сістэме паштовай сувязі раёна працуе 130 чалавек, у тым ліку 115 жанчын. Спецыяльна адзначаю апошнюю лічбу ў сувязі з тым, што неўзабаве мы будзем адзначаць яшчэ адно свята — Дзень маці. Усе імкнуцца працаваць старанна. Дзякуючы гэтаму агульнымі намаганнямі сёлета за 8 месяцаў забяспечаны рост грашовай выручкі ў 50,5%, у грошовым выражэнні такая прыбаўка складае 1,5 мільярда рублёў. За такі ж час тавараабарот павялічыўся на 47% і перабольшыў 3 мільярды.

 

Для сучаснай пошты важным участкам работы з'яўляецца распаўсюджанне перыядычных выданняў па падпісцы, дастаўка карэспандэнцыі адрасатам. Толькі цяпер мы аказваем насельніцтву, нашым кліентам больш за 70 відаў паслуг. Іх колькасць пастаянна павялічваецца. Мы прымаем любыя плацяжы і выплачваем пенсіі, развіваем паскораную і электронную пошту, дапамагаем банкам і страхаўшчыкам, удзельнічаем у электронным гандлі і становімся Дзедам Марозам. Дзякуючы паштавікам, у жыхароў Міёр ёсць магчымасць карыстацца міжнароднай паскоранай і рэспубліканскай экспрэс-поштай, электроннымі грашовымі пераводамі, электроннай маркай, "паштовым кур'ерам", хуткімі банкаўскімі крэдытамі.

 

Дзейнічае "бізнес-пошта", дакументы і тавары адпраўляем "па шляху". Цяпер прапануем кліентам прамую паштовую рэкламу, аматары філатэліі могуць аформіць ва ўсіх аддзяленнях сувязі падпіску на маркі і канверты Беларусі, Расіі і Украіны. Калі ўзялі спажывецкі крэдыт у некалькіх банках, скарыстайцеся "Рэфінансаваннем": ВТБ-банк прапануе за невялікае ўзнагароджанне аб'яднаць усе вашы плацяжы ў адзін і пры тым памяняць тэрмін выплаты і паменшыць штомесячны плацёж.

 

Пашыраюцца паштовыя паслугі ў офісе. "Паштовым кур'ерам" ужо карыстаюцца банкаўскія ўстановы, суд, мясакамбінат і камбікормавы завод, УП ЖКГ, а гэта прыём і дастаўка прама ў офісе любых адпраўленняў штодзённа ці ў вызначаны час. Можна скарыстацца выгадамі лінейкі "Камфорт": вы атрымаеце sms-паведамленне, што вашы, пасылка, пісьмо ці невялікі пакет уручаны адрасату. Ёсць і "Камфорт для атрымальніка", калі ён паведамляе дзе і калі яму ўручыць карэспандэнцыю. "Камфорт для ўсіх" аб'ядноўвае ўсе гэтыя паслугі: адпраўляючаму паштавікі паведамяць, што карэспандэнцыя ўручана, а з атрымальнікам дамовяцца як і калі для яго зрабіць гэта найбольш зручна.

 

Калі прыходзіце ў паштовыя аддзяленні сувязі, пацікаўцеся рэкламай паслуг—абавязкова выявіце тыя, якія вам падыходзяць і патрэбны менавіта цяпер. А нашы работнікі дапамогуць вам імі скарыстацца. Зразумела, што самая вялікая нагрузка на паштавікоў райцэнтра. Але ж вялікія аб'ёмы забяспечваюць і сувязісты Дзісны пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста Таццяны Антонаўны Гілеп. Тут толькі перыядычных выданняў штодзённа дастаўляецца больш за 1600 экзэмпляраў, распаўсюджваецца 255 нумароў раённай газеты. Дарэчы, дзісенскі аператар Святлана Яўгенаўна Мятла сёлета прадстаўляла наш раён на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства і заняла прызавое месца. Узнагародай адзначана не толькі яна, але і калектыў гарадскога аддзялення сувязі. Разам з ёй у Віцебску на конкурсе паштальёнаў добра зарэкамендавала сябе паштальён Валянціна Мікалаеўна Козырава з Язна. Сказваецца вопыт арганізацыі падпіскі і распаўсюджвання газет, а іх тут штодзень дастаўляецца 1140 экзэмпляраў, уменне працаваць з насельніцтвам. Тутэйшыя сувязісты яшчэ вызначаюцца стараннымі адносінамі да добраўпарадкавання, яны ўжо трэці раз займаюць прызавыя месцы ў раённым конкурсе. Адным словам, умее начальнік аддзялення сувязі Ала Станіславаўна Шамшур арганізаваць работу.

 

Такіх старанных працаўнікоў у сувязі нямала. Мы па праву ганарымся паштальёнам-ветэранам з Павяцця Крысцінай Ігнатаўнай Швед, якая першай ва ўсёй вобласці адзначана найвышэйшай прафесійнай узнагародай "Майстар сувязі". А сваю пасаду і ўменне працаваць перадала Вользе Вацлаваўне Паршута, якая не толькі нарадзілася 9 кастрычніка, на Сусветны дзень пошты, але і выдатна на працягу 15 гадоў спраўляецца з абавязкамі паштальёна, абслугоўвае больш за 260 жыхароў аграгарадка Павяцце, дзе 110 двароў, а яшчэ вёскі Папкі, Рачнёва, Акунёва, Аблятова, Лупаўшчына. Падпісчыкам яна рэгулярна дастаўляе больш за 400 газет і часопісаў, у тым ліку 96 экзэмпляраў раёнкі.

 

Сёлета ганаровае званне ветэрана працы ў сістэме "Белпошты" прысвоена Анатолю Мікалаевічу Валеўку, Софіі Іванаўне Мельнікавай, Людміле Паўлаўне Матэленак і Раісе Алегаўне Янушонак. Гэта вартае папаўненне  слаўнай кагорты паштавікоў, якія працавалі раней. Мы не забываемся пра ўсіх 93 нашых ветэранаў, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Працягваем тыя традыцыі, якія заклалі Л. М. Пальчэх, А. К. Паплаўская,    М. А. Ермаловіч, В. М. Гарноўская, К. П. Мізер, Т. А. Баговіч і многія іншыя.

 

— Сусветны дзень пошты мы лічым падставай для падвядзення вынікаў працы і ўшанавання лепшых работнікаў, умацавання традыцыйных сувязяў з кожным падпісчыкам, кожным жыхаром Міёршчыны, якім патрэбны нашы паслугі, дапамога і падтрымка. Разлічваем на сумесную і плённую працу. А паштовым работнікам —найлепшыя пажаданні ў прафесійным росце, дамашніх, сямейных справах.

 

Андрэй МАСЛА, начальнік раённага вузла паштовай сувязі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта