К ветеранам — с мёдом

К ветеранам — с мёдом
У спісе ветэранаў Дзісенскага лясгаса
79 чалавек. Яны жывуць у розных куточках не толькі Міёрскага, але і суседніх раёнаў. Напярэдадні Дня пажылых людзей усіх іх наведалі прадстаўнікі адміністрацыі. І не проста з віншаваннямі, але і з невялікім падарункам літровым слоікам духмянага мёду.

 

Прадстаўнічая дэлегацыя завітала да Яўграфа Вікенцьевіча Касатага — жыхара Дзісны і адзінага сярод нашых ветэранаў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Ён за баявыя справы ўзнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, за перамогу над фашысцкай Германіяй.

 

Наведаць ветэрана была і яшчэ адна падстава — 5 верасня яму споўнілася 90 гадоў. Вітаміннаму падарунку ўзрадаваўся, бо мёд дапаможа набрацца сіл на зіму.

 

На здымку: ветэран Я. В. Касаты з падарункам.

Аляксандр ВАЛОШЫН,

намеснік дырэктара ДЛГУ “Дзісенскі лясгас”

па ідэалагічнай рабоце.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.