Авторизация
 

Ад эканомікі да здароўя

От экономики к здоровью
У аўторак, 24 верасня, дзень інфармавання праведзены ў працоўных калектывах райцэнтра. На сустрэчы з рабочымі і служачымі выехала 20 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. Яны вялі размову аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, укараненні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў і загаранняў. Але ў склад груп уваходзілі не толькі медыцынскія работнікі і прадстаўнікі праваахоўных органаў, таму ў час выступленняў закрануты многія пытанні жыццядзейнасці насельніцтва.

 

Напрыклад, у калектыве УП ЖКГ старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка гаварыла пра неабходнасць выканання ўсіх прагнозных паказчыкаў, бо менавіта з павышэннем прадукцыйнасці працы звязаны рост заробкаў. І для раёна гэта актуальна, хаця на Міёршчыне складваецца станоўчая дынаміка ў павелічэнні экспартных паслуг, інвестыцыйных укладанняў і выпуску інавацыйнай прадукцыі. Але больш напружана неабходна працаваць па іншых напрамках.

 

Урач Т.Б.Міхеенка гаварыла аб дэмаграфічных праблемах. На жаль, з-за суіцыдаў, траўм і атручвання алкаголем, сардэчна-сасудзістых захворванняў і анкалогіі памірае шмат людзей у працаздольным узросце. А гэта патрабуе большай увагі да асабістага здароўя пры штогадовых медыцынскіх аглядах і вядзення здаровага ладу жыцця.

 

Пра фінансавую граматнасць насельніцтва і пашырэнне банкаўскіх паслуг гаварыла кіраўнік ЦБП "Беларусбанка" А.М.Юшкевіч. На жывых прыкладах яна паказала, што ашчаднымі карткамі, а іх у раёне ў абароце больш за 9 тысяч, карыстацца выгадна, пэўную зручнасць забяспечваюць безнаяўныя плацяжы і паслугі інфакіёскаў. У якасці заахвочвання безнаяўных пералічэнняў "Беларусбанк" бясплатна выдае міжнародныя карткі тым, хто актыўна карыстаецца безналам. Сярод работнікаў камунальнай службы такіх аказалася 17 чалавек.

Члены інфармацыйных груп адказалі на канкрэтныя пытанні аўдыторыі.

 

На здымку: у час выступлення інфармацыйна-прапагандысцкай групы ва УП ЖКГ.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта