Авторизация
 

«Людзі ў нас павінны быць здаровымі»

Гэта адзначыла намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава на пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы, якое прайшло 11 верасня. Размова ішла аб прычынах смерці людзей працаздольнага ўзросту і спосабах арганізацыі работы па прафілактыцы алкагалізму і прапагандзе здаровага ладу жыцця.

За 8 месяцаў бягучага года ў раёне памерлі 292 чалавекі, з іх 57 працаздольнага ўзросту (у  2012-м лічбы былі 348 і 56 адпаведна). Толькі ў верасні гэтага года (па стане на 11.09) ужо 6 выпадкаў смерці людзей працаздольнага ўзросту.

 

Сярод прычын лятальнага зыходу на першым месцы знешнія — самагубства, траўмы, атручванне алкаголем. Спіртное даволі часта выступае нязменным спадарожнікам захворванняў, самазабойстваў і заўчаснай гібелі. Па словах галоўнага ўрача ЦРБ А. Ф. Сівой, асаблівую занепакоенасць выклікаюць населеныя пункты Каменполле, Забалоцце, Іст, Чэрасы, Шарагі і Наўгароды. Менавіта там часцей за ўсё людзі атручваюцца алкаголем.

 

Барацьбу з зялёным змеем вядзе міліцыя. Як адзначыў начальнік РАУС С. М. Лонь, з незаконнага абароту канфіскавана 218 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і спіртных напояў, 4707 літраў самагону і самагоннай брагі. За распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах, у тым ліку і на працоўным месцы, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці больш за 500 чалавек.

 

Работа па прафілактыцы алкагалізму мае вынік, калі чалавек сам прымае рашэнне змяніць лад жыцця. Такія прыклады ёсць. Сярод тых, хто прайшоў лячэнне ад алкагольнай залежнасці, 65% на працягу трох месяцаў спіртное не ўжываюць.

 

Здароўе — справа ў першую чаргу асабістая. Калі чалавек сам пра сябе не клапоціцца, то медыцына не заўсёды дапаможа. Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы займаюць другое месца сярод прычын смерці людзей працаздольнага ўзросту. У некаторых выпадках яны прагрэсіруюць таму, што хворыя не прымаюць прапісаныя ўрачом медыкаменты.

На трэцім месцы сумнага п'едэстала анкалагічныя захворванні. Часам выяўляюцца яны тады, калі прымаць меры ўжо позна. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што трэба своечасова звяртацца за медыцынскай дапамогай.

Штогод праводзяцца медыцынскія агляды работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў. Аднак не кожны кіраўнік цікавіцца іх вынікамі. Галоўны ўрач ЦРБ выказала пажаданне, каб станам здароўя людзей былі заклапочаны не толькі медыкі.

 

Пра ўзаемадзеянне паміж рознымі службамі гаварыў намеснік начальніка РАНС А. Б. Шыманскі. Супрацоўнікі аддзела пастаянна праводзяць праверкі пажарнай бяспекі ў жылых дамах. Аднак аператыўная інфармацыя з сельсаветаў была б вельмі дарэчы. Што да пажараў, то ў гэтым годзе іх здарылася 22, выпадкаў гібелі людзей няма. У 2012-м сітуацыя была горшай — 27 пажараў, у якіх загінулі 4 чалавекі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта