Авторизация
 

Лепшыя з лепшых

Лучшие из лучших
Міёршчыну на рэспубліканскіх "Дажынках" будуць прадстаўляць два ўдзельнікі жніва. У намінацыі "старшы камбайнер і камбайнер маладзёжных экіпажаў" першае месца ў краіне заваяваў Віктар Пятровіч Шамёнак — трактарыст-машыніст ААТ "Узмёнскі край". На камбайне КЗС-1218 "Палессе" ён намалаціў 1638 тон зерня з 617,5 гектара ўборачнай плошчы пры сярэдняй ураджайнасці 26,5 ц/га.
Па ўсяму бачна, што вернецца малады камбайнер, а ён нарадзіўся 4 верасня 1988 года, на ўласным легкавіку.

 

Лучшие из лучших
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве заняў Уладзімір Вітальевіч Сахонька таксама з ААТ "Узмёнскі край".
На аўтамабілі "МАЗ-555142" ён даставіў з поля 2911 тон у фактычнай вазе, а ва ўмоўным пераліку нават 3223 тоны зерня. Напомню, што за трэцяе месца прадугледжана грашовая прэмія ў 5 мільёнаў рублёў.

 

Да апошняга часу ў вызначэнні пераможцаў захоўвалася пэўная інтрыга. Справа ў тым, што кожная лічба ў дасягненнях лепшых удзельнікаў жніва правяралася і пераправяралася кампетэнтнымі органамі. Прыемна адзначыць, што пры гэтым паказчыкі нашых В. П. Шамёнка і У. В. Сахонькі толькі павялічваліся. Але калі завышаныя паказчыкі будуць выяўлены ў іншых вадзіцеляў, прэтэндэнтамі на прызавыя месцы ў рэспубліцы могуць стаць нашы вадзіцелі Дзмітрый Канстанцінавіч Белавус з "Узмёнскага краю", які на "МАЗе" перавёз 2093 тоны зерня фактычна, а ва ўмоўным пералічэнні нават 2689,1 тоны, а сярод маладых шафёраў — вадзіцель ААТ "Гвардзейскі" Васіль Васільевіч Аўхаронак. Таксама на аўтамабілі "МАЗ" ён перавёз у фактычным вымярэнні 1589 тон збожжа, а ва ўмоўным пералічэнні — 1716,1 тоны.

 

Як бачым, наша Міёршчына багатая на старанных працаўнікоў, яна можа разлічваць і на большае прадстаўніцтва на рэспубліканскіх "Дажынках". Але тыя, хто туды і не трапіць, будуць адзначаны на абласным свяце. Спіс яго ўдзельнікаў раённая газета таксама надрукуе.

 

На здымках: удзельнікі жніва з ААТ "Узмёнскі край" камбайнер Віктар Пятровіч Шамёнак і вадзіцель Уладзімір Вітальевіч Сахонька.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 653
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта