Врач, который варит мыло... и создает топиарии

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Яркіх колераў і розных форм, з карцінкамі і фотаздымкамі, гладкае і рэльефнае мыла — маленькае свята для душы і цела. Здзіўляешся і захапляешся, любуючыся разнастайнымі стракатымі кавалачкамі ручной работы. Кружочкі з узорамі, упрыгожаныя кветкамі сэрцы, сланечнікі…
А мыла-пірожнае выглядае настолькі апетытна, што хутчэй хочацца паспрабаваць яго на смак, чым вымыць рукі.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Свае "мыльныя творы" Галіна Федуковіч паказвае на фотаздымках, што зберагаюцца ў памяці камп'ютара. Дома вырабы доўга не затрымліваюцца. Яны становяцца прыемнымі падарункамі для родных і блізкіх, з просьбай зварыць цікавы сюрпрыз звяртаюцца многія знаёмыя.

— Сваё захапленне знайшла ў інтэрнэце, — расказвае Галіна. — Захацелася самой паспрабаваць зрабіць штосьці падобнае. На адным з сайтаў заказала ўсе неабходныя рэчы, і  мяне вельмі захапіла гэтая справа.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Падзялілася маладая жанчына і сакрэтамі мылаварэння. Спачатку трэба здрабніць аснову для мыла і секунд на трыццаць паставіць у мікрахвалёўку ці на вадзяную лазню. Потым дабавіць туды фарбавальнікі, раслінныя алеі, аддушку.

— Рабіць трэба ўсё хутка, — зазначае аўтар мыльных міні-скульптур, — каб аснова не паспела застыць. Калі дабаўлены ўсе кампаненты, маса заліваецца ў спецыяльныя формачкі, пластыкавыя ці сіліконавыя, і прыкладна каля гадзіны застывае. Складаней з мылам у форме пірожных, дзе робіцца некалькі слаёў розных колераў. Хтосьці скажа, што ніколі б на гэта час і сродкі не траціў. А мне ўсё вельмі падабаецца.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Мылаварэннем Галіна займаецца звычайна ў позні час, калі муж Дзмітрый і пяцігадовая дачушка Аліна ўжо глядзяць сны. Тады ніхто і нішто не перашкаджае творчаму працэсу, які патрабуе хуткасці, уважлівасці, цярплівасці і можа працягвацца аж да чатырох гадзін раніцы. Проста дзіўна, калі майстар паспявае адпачыць і набрацца сіл для новага дня! Напэўна, любімы занятак і яго вынік — моцны энергетык.

 

Вялікае значэнне мае і падтрымка мужа. Да захаплення сваёй другой палавінкі Дзмітрый адносіцца з разуменнем. Калі Галіна не паспявае прыгатаваць вячэру, ён з задавальненнем бярэцца за гэта сам.

— Муж у мяне гатаваць вельмі любіць, — расказвае шчаслівая жонка. — Увогуле мы стараемся ва ўсім адзін аднаго падтрымліваць і заўсёды імкнёмся да ўзаемаразумення. Лічу, што ад гэтага залежаць мір і спакой у сям'і.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Знаёмы Галіна і Дзмітрый ужо 11 год.

— Пазнаёмілі нас сябры на свята Купалля на паўвостраве, — успамінае Галіна гісторыю свайго кахання. — Потым неяк у горадзе зноў сустрэліся. Я тады вучылася на першым курсе Мінскага медуніверсітэта на ўрача-гігіеніста, таму пра нейкія сур'ёзныя адносіны адразу не думала. Аднак у Дзімы іншыя намеры былі. Пажаніліся мы, калі я на чацвёртым курсе вучылася, і вось ужо восем год, як сталі адной сям'ёй.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Кожнае лета разам ездяць адпачываць у Крым на сваім аўтамабілі, пабывалі ў Польшчы. Шмат цікавых гісторый і ўспамінаў застаецца пасля такіх падарожжаў. Цяпер Галіна марыць наведаць Венецыю. Гэта планы на адпачынак.

 

Врач, который варит мыло... и создает топиарии
Будзённыя дні жанчыны занятыя працоўнай дзейнасцю — яна ўрач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, — хатнімі справамі і, вядома, творчасцю.

Акрамя мылаварэння, захапляецца вырабам тапіарыяў — дэкаратыўных штучных дрэўцаў, якія потым дорыць родным і сябрам. А яшчэ хоча паспрабаваць сябе ў майстэрстве квілінгу (выраб кветак і розных фігурак са скручаных палосак паперы). Напэўна, хутка знаёмыя Галіны да святочных дат атрымаюць новыя цікавыя падарункі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.