Авторизация
 

Тата вельмі вінаваты

"Не памятаю…", адказаў на пытанне старшыні суда пра дату рэгістрацыі і скасавання яго шлюбу 37-гадовы мужчына. Забыўся ён і пра тое, што ёсць у яго сын, якому ў гэтым годзе трынаццаць год споўнілася. Дарэчы, пасяджэнне суда праходзіла праз пяць дзён пасля дня нараджэння хлопчыка. "Што сыну падарылі?" пытаюць у бацькі. У адказ: "Нічога".

 

Разам з жонкай У. пражыў 9 год, потым развяліся. Мужчына павінен быў выплочваць аліменты. Пакуль працаваў, грошы на ўтрыманне сына плаціў пастаянна. Калі страціў работу, ніякіх мер, каб афіцыйна працаўладкавацца, не прымаў. На працягу чатырох месяцаў былая сям'я не атрымлівала ад яго дапамогі. Ні абавязковай, ні дабравольнай.

 Менавіта па гэтай прычыне У. вымушаны быў адказваць перад судом. Калі больш за тры месяцы на працягу года бацькі, абавязаныя судовай пастановай выплочваць сродкі на ўтрыманне дзяцей, ухіляюцца ад уплаты, то гэта ўжо крымінальная справа.

 

На момант пасяджэння запазычанасці па аліментах мужчына не меў. І на працу афіцыйна ўладкаваўся. У якасці пакарання яму прызначылі грамадскія работы. Але, як заўважыла старшыня суда Н. Я. Грыгор'ева, акрамя крымінальных спраў, ёсць яшчэ чалавечыя адносіны. Сям'я распалася, але хлопчыку, які калісьці з'явіўся ў ёй на свет, аднолька патрэбны былі і мацярынская пяшчота, і бацькоўская ўвага. Апошняй ён быў пазбаўлены самім татам.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта