"Надежда" объединяет

"Надежда" объединяет
Сустрэча ўдзельнікаў таварыства "Надзея" праходзіла ў амаль дамашняй атмасферы: утульная зала, гарбата, прысмакі. Прысутных не так шмат, аднак адразу кінулася ў вочы, што ўсе яны добра ведаюць адзін аднаго і рады ўбачыцца.

 

— Паглядзіце, які цудоўны пірог спякла для нас Людміла Ягораўна, — усклікнула адна з жанчын. — На жаль, сёння яна не змагла прыйсці, але прынесла нам вось такую прыгажосць, нават шкада есці.

Сустрэчы групы, як аказалася, праходзяць вельмі актыўна: шмат пытаняў трэба вырашыць, з многім вызначыцца.

 

"Надежда" объединяет
— Давайце, спачатку я раскажу вам пра ўзнікненне нашага клуба, — прапануе намеснік старшыні Марына Аляксандраўна Смулькевіч. — У склад раённай арганізацыі "Беларускае таварыства інвалідаў" уваходзіць 36 чалавек. З цягам часу з іх  вылучылася 15 найбольш актыўных і ініцыятыўных, якія ў далейшым заняліся вырашэннем агульных пытанняў. З іх ліку на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і было створана наша аб'яднанне. Арганізацыя даволі маладая: дзейнічае ўсяго паўтара года, але і за гэты адносна невялікі час намі праведзена пэўная работа. Сустрэчы нашы, на жаль, праходзяць пакуль што не так часта—усяго раз у месяц.

 

— Свой час мы імкнемся праводзіць актыўна, — зазначае адна з удзельніц гутаркі — Вольга Цімафееўна Катышава. — У добрую прывычку ўвайшло святкаванне 8 Сакавіка, Каляд, 23 Лютага, не забываемся і на імяніннікаў. Агульнымі намаганнямі стараемся прыдумаць якую-небудзь забаўляльную праграму. У гэтым годзе тым, хто не меў магчымасці наведаць нашы пасяджэнні, мы дарылі невялікія прадуктовыя наборы.

 

— Сапраўды, шкада, што не ўсе маюць магчымасць прыязджаць на сходы таварыства "Надзея", — працягвае Марына Аляксандраўна. — І справа часцей за ўсё не толькі ў стане здароўя, а ў тым, што многія не маюць магчымасці дабрацца з аддаленых вёсак. А нам хацелася б, каб да нас далучаліся новыя людзі. Вы не ўяўляеце, колькі талентаў у складзе "Надзеі". Нават калі гаварыць аб прысутных: Жанна вышывае цудоўныя карціны, прыдумвае гульні да розных мерапрыемстваў, Аліна вяжа, Рая займаецца выпальваннем па тканіне, я сама люблю шыць, а яшчэ пішу казкі, апавяданні, вершы.

 

"Надежда" объединяет
Вырашаліся падчас сустрэчы і надзённыя пытанні. Перад прысутнымі выступіла старшыня раённай пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства "Чырвоны Крыж" Ганна Віктараўна Ліскова. Яна звярнула ўвагу на значнасць аб'яднання "Надзея", бо маюць вялікае значэнне ўвага і душэўнае цяпло, якое людзі тут атрымліваюць. Да таго ж, удзел у ім дазваляе кожнаму своечасова атрымаць кваліфікаваныя адказы на тэрміновыя пытанні, звярнуцца за неабходнай гуманітарнай дапамогай. Ганна Віктараўна выказала спадзяванне на перспектыўнае супрацоўніцтва ў будучым.

— У бліжэйшы час нам хацелася б арганізаваць новую паездку, — падзяліліся планамі прысутныя. — Наша група ўжо наведала Міёрскі музей, з'ездзіла ў Полацк на экскурсію. А колькі, напрыклад, цікавых гістарычных мясцін можна наведаць у Дзісне, якая знаходзіцца зусім побач.

 

Удзельнікі таварыства асобна падзякавалі тым, хто дапамагае іх аб'яднанню. А гэта індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўніцтва хлебазавода, мясакамбіната, УП ЖКГ, камбікормавага завода, аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк", РДК, раённая арганізацыя Беларускага таварыства "Чырвоны Крыж", раённая бібліятэка, святары касцёла, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Віктар Віктаравіч Батура, Дзмітрый Віктаравіч Шавякоў, рэдакцыя раённай газеты, усе школы райцэнтра і, у прыватнасці, настаўнікі працоўнага навучання.

 

— Асобна дзякуем раённаму выканаўчаму камітэту за ўвагу да нас, дапамогу і прафесійныя кансультацыі па праблемных пытаннях, — дадала Марына Аляксандраўна Смулькевіч.

 

"Надежда" объединяет
Удзельнікі таварыства інвалідаў "Надзея" звяртаюцца да кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў з просьбай аказаць дапамогу. Усе пералічаныя сродкі будуць выкарыстаныя для далейшага развіцця і пашырэння дзейнасці аб'яднання сярод насельніцтва.

Миорская районная организация "Белорусское общество инвалидов": расчётный счёт №3015201280016, УНП 300071384, ОАО "Белагропромбанк" Код 424 РКЦ №16 г. Миоры.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.