Авторизация
 

Дзіцячыя мары заўсёды збываюцца

Детские мечты всегда сбываются Трэба адзначыць, што сённяшняя гераіня "Жаночай альтанкі" не толькі ў душы творчая і яркая. Заўсёды эфектная, стройная і дагледжаная, побач з дзецьмі яна выглядае максімум старэйшай сястрой. А калі ў вачах загараюцца шчаслівыя іскрынкі, яе ўнутраны свет поўнасцю адпавядае знешнасці.

 

На пытанне "якое яно, жаночае шчасце?" Тамара адказала: "А яно ва ўсіх аднолькавае. Дружная сям'я і ўзаемаразуменне — самае галоўнае для мяне. Пасля нараджэння дзяцей жывеш іх клопатамі і захапленнямі. Ідэальна, калі яшчэ і работа прыносіць радасць. Ну, а для душы, канешне, павінна быць хобі.

— А мне здаецца, што ўвогуле добра атрымліваецца. Стараюся перадаць фарбамі, і як лісцік на дрэве варушыцца, і нават як птушкі пяюць.

 

Здзівілася, калі даведалася, што Тамара пачала пісаць карціны два з паловай гады назад. А вось здольнасці да малявання праявіліся яшчэ ў маленстве. Пастаянна наведвала выставы, галерэі, хацела звязаць з мастацтвам сваё далейшае жыццё, але лёс распарадзіўся інакш — Тамара выйшла замуж. У сям'і нарадзілася трое дзяцей. Зараз старэйшаму Антону 22, дачушкам Ладзе і Васілісе — адпаведна 15 і 9. Маладая мама цалкам аддавала сябе выхаванню дзяцей, часу на любімае захапленне проста не хапала. І пэндзаль, які раней быў неад'емнай часткай жыцця, амаль 20 гадоў не брала ў рукі.

 

Але аднойчы знаёмы, цудоўны чалавек, ведаючы пра захапленне Тамары, падарыў ёй палатно і масляныя фарбы. Магчыма, гэта і стала штуршком да дзеяння. Намалявала першую карціну, за ёй яшчэ і яшчэ, і хутка зразумела, што не пісаць ужо проста не можа.

 

Мабыць таму, што сама некалі адмовілася ад любімай справы, Тамара вельмі ўважліва адносіцца да здольнасцяў дзяцей. А тут ёсць над чым працаваць! Антон таксама раней займаўся маляваннем, аднак потым аддаў перавагу больш прыземленай прафесіі — хлопец вучыцца на гістарычным факультэце, а карціны для яго цяпер хобі. Дзяўчынкі займаюцца ў школе мастацтваў, і Лада часта падказвае маці, як правільна наносіць штрыхі.

— Я раблю ўсё так, як адчуваю, а яна — як трэба па правілах. Таму можна лічыць, што вучымся разам.

У гэтай сям'і толькі муж, па словах Тамары, не творчы чалавек. Віктар працуе майстрам на мясакамбінаце, яго асноўнае захапленне — зімовая рыбалка. Аднак ён ва ўсім падтрымлівае жонку і дзяцей, аб'ектыўна ацэньвае вынікі іх намаганняў, дае парады, што на яго думку трэба дапрацаваць.

 

Тамара была дыспетчарам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання.   Вельмі перажывала, калі трапіла пад скарачэнне. Аднак цяпер ужо зразумела ўсе перавагі такой сітуацыі. Больш часу застаецца для творчасці, што вельмі важна. Жанчына марыць, што нарэшце збудзецца яе дзіцячая мара  яна стане сапраўдным мастаком.

 

— Калі пішу карціну, нібы знаходжуся ў іншай паралелі. Магу нават не заўважаць тых, хто побач. Усе свае творы прапускаю праз сябе, жыву і дыхаю імі. Для мяне яны — не рамяство, а справа для душы. І людзі гэта адчуваюць.

 

Захапляюцца талентам мастачкі калегі, якіх яна не можа называць былымі, сябры, знаёмыя і нават незнаёмыя людзі. На яе палотнах лёгкасць і пазітыў, ад чаго адразу падымаецца настрой. І, як кажуць многія, "навокал нават у хмарны дзень становіцца больш ярка, жыццё квітнее новымі фарбамі".

 

У апошні час мастацтва стала для Тамары сэнсам жыцця. Тым больш, што адчувае ў сабе вялікі патэнцыял для далейшага развіцця. Аглядваючыся назад, першыя карціны лічыць крыху прымітыўнымі, крытычна ацэньвае. Магчыма, цяпер па-іншаму бачыць іх. Ад людзей ужо паступаюць заяўкі на напісанне партрэтаў. Што ж, усё яшчэ наперадзе! Мяркую, што жанчына на гэтым не спыніцца, для такой творчай асобы неўласціва стаяць на месцы!

 

Алена ВАРОНІНА.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта