Детства пора золотая

Детства пора золотая Добры настрой і радасныя эмоцыі забралі з сабой удзельнікі свята, прысвечанага Дню абароны дзяцей, што праходзіла на пачатку чэрвеня ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. На мерапрыемства запрасілі прыёмныя сем'і.

Кожная сям'я падрыхтавала прэзентацыю-самапрадстаўленне — нумары мастацкай самадзейнасці, партфоліа, малюнкі, вырабы. Выступленні  чаргаваліся з  вясёлымі конкурсамі, гульнямі, спартыўнымі эстафетамі, у якіх разам з дзецьмі ўдзельнічалі іх прыёмныя бацькі. Пераможцаў чакалі прызы.

 

Дзеці падзяліліся марамі пра будучае, прадэманстравалі свае таленты-малюнкі, кветкі з саломкі, звязаныя кручком і злепленыя з гліны рэчы. Абараняць творчыя праекты ім актыўна дапамагалі дарослыя.

Напрыканцы свята ўсе атрымалі падарункі ад евангельскай царквы "Адраджэнне".

Цудоўна, што ёсць людзі, якія гатовы дапамагчы дзецям, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Кожнае дзіця мае права на сям'ю, і калі там пануе атмасфера любові і ўзаемаразумення, то і ў дарослым жыцці сённяшні маленькі чалавечак будзе імкнуцца яе паўтарыць.

 

Н. СЯТКОЎСКАЯ,

загадчыца аддзела

па рабоце з сям'ёй і

дзецьмі раённага

сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.