О городе — с любовью

За што Вы любіце Міёры? На такое пытанне адказвалі выпадковыя прахожыя на вуліцах райцэнтра.

Мікалай, 40 год:

Міёры гэта мая радзіма. А радзіму нельга не любіць.

Алена, 21 год:

Я нарадзілася ў гэтым горадзе, тут жывуць мае родныя і сябры. Самае прыгожае месца ў нас набярэжная. Прыемна ў парку на лавачках пасядзець ды і проста прагуляцца па міёрскіх вуліцах.

Аляксей, 25 год, жыхар Віцебска:

У Міёрах бываю даволі часта. Мне тут падабаецца. Чыста, акуратна, добраўпарадкаваныя вуліцы. Многае робіцца для людзей.

Аня, 12 год:

Гэта мой родны горад. Тут у мяне шмат сяброў. Прырода ў Міёрах вельмі прыгожая. Утульна. Ёсць дзе адпачыць і цікава правесці вольны час.

Вераніка, 12 год:

Мой гарадок ціхі, спакойны і прыгожы. Люблю па набярэжнай гуляць. Наведваю фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Калі ў будучым давядзецца жыць у іншым месцы, усё роўна буду прыязджаць у Міёры.

Франц Яўстаф'евіч, пенсіянер, жыхар в. Новы Пагост:

Працяглы час жыў у Латвіі, потым купілі дом у Новым Пагосце. У райцэнтр па справах прыязджаю. Гэта прыгожы, чысты і акуратны горад. Даводзілася бываць у паліклініцы, вельмі задаволены абслугоўваннем і работай медперсаналу. Азёры тут прыгожыя і людзі добразычлівыя, гасцінныя.

Валянціна, 49 год:

У нас прыгожая прырода. Шмат добрых людзей жыве. Чысціня ў горадзе. І дзе б ні быў, усё роўна хочацца сюды вярнуцца.

Дзіяна Іосіфаўна, пенсіянерка:

Мая радзіма Верхнядзвінскі раён, у Міёрах жыву каля сарака год. Люблю гэты горад за  цішыню, чысціню і спакой. Прыгожыя набярэжная і паўвостраў. Людзі спагадлівыя. І ў магазінах можна знайсці  тое, што неабходна.

 

Падрыхтавала

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.