Авторизация
 

Цёплыя віншаванні і цікавыя ўспаміны

Тёплые поздравления и интересные воспоминания Добрая традыцыя ёсць у Міёрскім РАУС — ушаноўваць ветэранаў вайны і органаў унутраных спраў. Напярэдадні Дня Перамогі, 8 мая, начальнік аддзела С. М. Лонь, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А. П. Чапулёнак і старшыня ветэранскай пярвічкі Р. Б. Фурс завіталі ў Дзісну да былога супрацоўніка РАУС, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Генадзя Паўлавіча Дзямешкі.

 

Яму была ўручана падзяка начальніка РАУС за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, перадачу вялікага вопыту супрацоўнікам і выхаванне маладых кадраў. У гэты ж дзень павіншаваць ветэрана прыйшлі вучні Дзісенскай школы. Падарылі сувенір "Дзякуй за Перамогу!".

 

Ваяваў Генадзь Паўлавіч спачатку на Заходнім фронце ў складзе 78-й стралковай дывізіі 236 стралковага палка, затым — на другім Украінскім фронце. Закончыў вайну у 1945-м пад Варшавай. Са слязамі на вачах прыгадаў былы салдат такі выпадак:

— Было гэта яшчэ ў пачатку вайны, ішлі мы ўзводам, якім камандаваў капітан Лебедзеў, ля рачулкі Дзясна, што ля Чарнігава ва Украіне. Была моцная спёка, пот цёк па ўсім целе. Я папрасіў капітана, каб ён нам дазволіў пакупацца ў рэчцы. Мы знялі форменнае абмундзіраванне і зайшлі ў ваду роўна плеч. Было нас 10 чалавек. І раптам я ўбачыў, што прама на нас ляцяць нямецкія самалёты. Пра гэта неадкладна далажыў камандзіру. Капітан Лебедзеў крыкнуў, каб мы нырнулі пад ваду. Калі ўсё скончылася, выйшлі з ракі і ўбачылі жахлівую карціну. Вакол ляжала шмат людзей-забітых і параненых. Мы цудам засталіся жывымі. Я гэты дзень успамінаю вельмі часта.

 

Пасля дэмабілізацыі ў 1946-м Генадзь Паўлавіч пайшоў працаваць у органы ўнутраных спраў. Пачынаў у Полацку, у 1948 годзе накіравалі ў Міёрскі раён. Служыў участковым упаўнаважаным у Дзісне і прылеглых вёсках. Адукацыя ў яго была — 3 класы. Палічыў, што гэтага недастаткова, і ў 1952 годзе паступіў у вячэрнюю школу. Памятае, як начальнік міліцыі прыгразіў яму за гэта пакараннем. Але якраз у момант той размовы ў кабінет зайшоў начальнік аддзела кадраў УУС. Той прысароміў свайго калегу, сказаўшы, што жаданню вучыцца трэба радавацца, а не пагражаць.

 

У 1953 годзе Генадзя Паўлавіча перавялі ў вёску Лявонпаль. Расказвае, што за час службы там настолькі дасканала вывучыў абстаноўку на тэрыторыі, што нават па пустой бутэльцы, кінутай каля клуба, мог вызначыць, чый самагон піла моладзь на танцах. У 1956-м участковаму далі службовы веласіпед.

 

— З таго моманту я стаў «мабільным», — зазначае Генадзь Паўлавіч.

Прыгадаў ветэран і такі выпадак. Неяк да начальніка РАУС звярнуўся стары, які жыў на аддаленым хутары разам з унукам. Скардзіўся, што ў хаце чорт свішча, у сцяну грукае. Направілі туды апергрупу. Уначы ў доме арганізавалі засаду. Сапраўды, ля поўначы раздаліся ўдары ў сцяну. Аднак міліцыянеры на вуліцы нікога не заўважылі. У наступную ноч усё паўтарылася, і зноў нікога не злавілі. Аказалася, што гэта была забава ўнука. Аднойчы ён выпадкова стукнуў у сцяну і ўбачыў, як спалоханы дзед стаў хрысціцца. Вось і паўтараў свае свавольствы.

У 1971 годзе Генадзя Паўлавіча перавялі назад у Дзісну, там у 1974-м ён пайшоў на заслужаны адпачынак у званні старшага лейтэнанта.

 

Цяпер былы міліцыянер і ветэран вядзе актыўнае грамадскае жыццё. З'яўляецца членам гарадскога хора ветэранаў, піша вершы. Мае выданыя зборнікі, рыхтуецца яшчэ адзін. У час сустрэчы Генадзь Паўлавіч прачытаў нам сваю паэму, прысвечаную ўчастковаму інспектару міліцыі.

На здымку: Г. П. Дзямешка прымае віншаванні. 

А. ЧАПУЛЁНАК,

намеснік начальніка РАУС.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта