У выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу №13 (в. Горкі) протаіерэй Васіль Мяшчаракоў завітаў 5 мая са шчырымі віншаваннямі і велікоднымі яйкамі. У капліцы, што пабудавана на тэрыторыі ўстановы, святар правёў службу.
Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі праваслаўнай царквы спрыяе духоўнаму выхаванню асуджаных. Арганізуюцца сустрэчы, праводзяцца службы. Гэта дае магчымасць асуджаным асэнсаваць сваё жыццё і не паўтараць ранейшыя памылкі.