Пример ветеранов

Пример ветеранов  Напярэдадні Дня Перамогі старшыня раённага савета Ч. С. Кашкур з прадстаўнікамі мясцовых улад і грамадскасці наведаў усіх ветэранаў Вялікай Айчыннай, каб павіншаваць іх са святам, уручыць сувеніры і падарункі, у тым ліку ад раённага спажывецкага таварыства.

Напружанай у яго была праграма 7 мая. Часлаў Станіслававіч разам са старшынёй Міёрскага сельскага Савета Г. В. Шынкевіч, намеснікам дырэктара ААТ "Чэрасы" па ідэалагічнай рабоце Л. М. Крэнем і мясцовымі самадзейнымі артыстамі наведалі былых змагароў з фашысцкай навалай, што цяпер жывуць на тэрыторыі гаспадаркі.

 

Пример ветеранов Рыгор Андрэевіч Зазноў усё жыццё пражыў у Якубаўшчыне. 54 гады яго вернай спадарожніцай з'яўляецца Яўгенія Цімафееўна. У міры і згодзе вырасцілі дваіх дзяцей, самі працавалі на палях і ферме. Цяпер здароўе не дазваляе ім трымаць жыўнасць, але яны акружаны ўвагай і павагай. А напамінам ветэрану пра былое паслужыла песня "Зямлянка" ў выкананні бібліятэкара Надзеі Аркадзьеўны Федуковіч, удзельніцы мастацкай самадзейнасці Ларысы Уладзіміраўны Раманоўскай і баяніста Дзмітрыя Святаслававіча Радзікі.

 

Пример ветеранов  Мікалай Фёдаравіч Сушко са Старых Крукоў удзельнічаў у жорсткіх баях ва Усходняй Прусіі. Вайна заканчвалася, але вораг яшчэ не хацеў здавацца, адчайна агрызаўся. Вось таму за непрацяглы баявы шлях Мікалай Фёдаравіч быў двойчы паранены, а вестку пра перамогу атрымаў ужо дома, дзе далечваўся. Неўзабаве ён стварыў сям'ю з Надзеяй Аляксееўнай, а цяпер разам яны цешацца шматлікімі ўнукамі і праўнукамі, здымкі якіх занялі амаль увесь стол.

 

Пример ветерановМіхаіл Фёдаравіч Марозька некалі жыў у вялікай вёсцы Новыя Крукі. Цяпер у гэтым населеным пункце толькі некалькі хат, сядзіба ветэрана аказалася на водшыбе. Але сям'ю ветэрана падтрымлівае сацыяльны работнік, дарэчы, як і сем'і іншых удзельнікаў вайны. Да бацькоў наведваецца дачка з сям'ёй з няблізкай Масквы.

 

Пример ветеранов Ледзь не сапраўдны машынны двор у Мікалая Пятровіча Пацеенка з Пацеенкаў. Зразумела, што самыя яркія ўспаміны ў ветэрана пра партызанскую вайну з захопнікамі, пра працу настаўніка.

Ва ўсіх ветэранаў былой вайны за плячыма вялікі жыццёвы шлях, кожнаму пад 90 ці нават больш. Для нас яны прыклад мужнасці і жыццёвай стойкасці.

На здымках: у час віншавальнай паездкі да ветэранаў Міёрскага сельсавета.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.