Авторизация
 

Усё нармальна? Ды не зусім

"Усё ў нас нармальна!" У гэтым запэўнівалі амаль у кожнай сям'і, якія наведалі падчас чарговага рэйду старшы ўчастковы інспектар ІСН Аляксандр Іванавіч Курдутаў, педагог сацыяльны СШ №3 Алена Васільеўна Кудраўцава і карэспандэнт раённай газеты.

 

Ветліва сустрэла Ж. Нядаўна ёй вярнулі дзяцей з дзяржустановы. На момант візіту малыя гулялі на вуліцы (быў цёплы красавіцкі вечар), маці займалася хатнімі справамі. Дома парадак, цёпла, утульна. Праўда, быў сігнал са школы, што мала ўвагі надаецца асабістай гігіене дзяцей. Наконт гэтага ўчастковы зрабіў заўвагу. Больш прэтэнзій не было. Напэўна, часовая страта родных дзетак жанчыну многаму навучыла.

 

Спакой і ўтульнасць пасяліліся ў сям'і С., калі яна разышлася са сваім сужыцелем. Цяпер асноўны клопат жанчыны — уласныя дзеці. У доме падтрымліваецца парадак, ёсць належны запас прадуктаў, малыя дагледжаны. "Добра, што Вы цяпер адна жывяце, — адзначае А. Курдутаў. — Памятаю, як з сінякамі хадзілі". Са словамі інспектара С. згодна.

"Я хачу сына вярнуць, але ён да нас не хоча", — гаворыць А. Гэтая сімпатычная жанчына, відаць, зрабіла выбар на карысць сужыцеля, разам з якім пражывае ў камфортным доме. Сын-школьнік пакуль у апякунскай сям'і, дзе яму, па словах сацыяльнага педагога, куды лепш, чым з роднай маці. "Ці падтрымліваеце адносіны з хлопчыкам?" — пытаецца А. Кудраўцава ў жанчыны. "На гэтым тыдні тэлефанавала яму", — адказвае тая. Неяк дзіўна чуць такі адказ, калі ведаеш, што звычайна мамы звоняць сваім дзецям кожны дзень і не адзін раз.

 

Г. адна выхоўвае дзіця. Маладую маці засталі на вуліцы — гуляла з малым. Аднак, па словах участковага інспектара, нярэдка на прагулкі яна адпраўляецца без дзіцяці. І зусім не паветрам падыхаць, а весела з сябрамі час пабавіць. Г. папярэдзілі, што такім чынам яна можа страціць дзіця. Дома ў жанчыны прыбрана, прадукты ёсць. А на халадзільніку — пачак цыгарэт. "Вы ж ведаеце, што я куру", — кажа інспектару маладая маці. Тут без каментарыяў.

 

Нядаўна ў сям'і М. забралі дзяцей у дзяржустанову. Муж і жонка ўжо не жывуць разам. Жанчына засталася адна, у мужчыны новая спадарожніца. У маці пакуль не створаны належныя ўмовы — дом халодны, печ дыміць, паветра цяжкае, мэблі амаль што няма. "Мэблю муж забраў, — гаворыць жанчына, — мы плануем, каб дзяцей спачатку яму аддалі, а потым ён іх мне верне. І мэблю таксама". Так, дома ў бацькі ўмовы лепшыя (жывуць былыя муж і жонка на адной вуліцы) — цёпла, адносны парадак, ёсць неабходныя бытавыя прыборы. Ён пацвердзіў, што гатовы забраць дзяцей да сябе, а потым, калі яго былая жонка навядзе ў сябе дома парадак, малыя будуць жыць з ёй. Праўда, як гэта будзе выглядаць на справе, пакуль уявіць складана.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта