Авторизация
 

Відушчы не бачыць…

Зрячий не видит... Сафія Гуз пражывае з сям'ёй ва Узмёнах. З мужам Дзмітрыем разам выхоўваюць сыноў Максіма і Арцёма, аднаму восем, а другому шэсць год. Сафія любіць клопаты па гаспадарцы, улетку яе заўсёды можна застаць на агародзе або на кветніку, і гэта пры тым, што яна некалькі год таму страціла зрок адбылося адслаенне сятчаткі. Вось як Сафія ўзгадвае тыя дні: "Была зіма, я глядзела на іскрысты снег, і адчула, як ён быццам у пэўны момант мяне асляпіў. З кожным днём бачыла ўсё горш і горш, праз некаторы час зусім аслепла".

 

У чатырнаццаць-пятнаццаць год, у светлую пару закаханасці, Сафія пісала вершы, але тады асаблівай увагі ім не надавала, так — было і мінула. Вярнулася да творчых думак са стратай зроку: родныя пад яе дыктоўку запісалі ўжо 80 твораў, розных па памеры і на разнастайныя тэмы. Вось некаторыя з іх:

 

Крик души

Порой бывает

                одиноко

и хочется

                 рыдать,

Поговорить бы с кем

                            немного,

но нечего сказать!..

…Ночь темна

                 и день как ночь,

В душе — пустота и тревога.

Я не могу себе помочь,

Прошу лишь помощи у Бога…

 

Пароход

Плыл по речке пароход,

За штурвалом — бегемот.

Все зверюшечки катались —

Веселились и плескались.

Повариха-обезьяна

Угощенья раздавала.

К ночи звери все устали-

Пузиками кверху спали.

 

Спасатель

Наш спасатель самый смелый,

Умный, добрый и умелый,

Никого не обижает,

С радостью всем помогает.

Всех спасает при жаре,

При пожаре, на воде,

В общем скажем: "Молодец,

наш спасатель МЧС!"

 

Сафія карыстаецца белым кіем, — абазначэннем сляпога чалавека — але адна не адыходзіць далёка ад дома. Паколькі сядзіба яе знаходзіцца паблізу лясных масіваў, то нярэдка ўлетку на агарод запаўзаюць вужакі, вось у гэтым тоіцца яшчэ адна небяспека — быць імі ўкушанай.

 

Ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання раней інвалідаў працаўладкоўвалі, аднак спынілася фінансаванне. Таму людзі з абмежаванымі магчымасцямі засталіся без падтрымкі. Сафія збірала цокальныя калодкі ў поўнай цемры, гэта не перашкаджала ёй якасна выконваць заданне.

— Часам нападае дэпрэсія, і да таго неадольнае жаданне, каб хоць на 15 хвілінак пабачыць, што робіцца навокал, сваіх блізкіх, прыродную прыгажосць, — дзеліцца сваімі перажываннямі сляпая жанчына.

 

Ёсць і такія ў вёсцы "добразычліўцы", што бачачы, як Сафія добра арыентуецца ля дома, кажуць, што яна толькі прыкідваецца сляпой. Напэўна, гэта той выпадак, пра які прыказка сведчыць: чужое гора чэрстваму чалавеку не баліць. Размаўляючы з невідушчай жанчынай, думалася: як часта мы не заўважаем той прыгажосці, якая нас акружае, не ўмеем радавацца промню сонейка і кропельцы расы, самі сабе прыдумваем розныя праблемы, хаця, па сутнасці, некаторыя сітуацыі такімі на самой справе не з'яўляюцца. Калі проста заплюшчыць вочы на колькі хвілін, усё роўна праз некаторы час хочацца азірнуцца навокал, ісці і рабіць штосьці, паглядзець праграму ці фільм па тэлебачанні, убачыць твар любага чалавека, знаёмых і сяброў, якія на ўсмешку адкажуць табе тым жа.

 

У вачах сляпых — цемра, аднак не кожны так здольны, як Сафія, не азлобіцца на іншых, не апусціць рукі, сканцэнтраваць запас энергіі на тым, што блізкае, роднае, дарагое сэрцу — на родных і працы па дому ці прысядзібным участку.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта