Авторизация
 

Усё лепшае — дзецям?

Дзеці — наша будучыня. У імя гэтай будучыні мы для дзяцей нічога не шкадуем. Яны растуць, а мы клапоцімся пра лепшы садок, затым школу, самі выбіраем ім прафесію, лепшую і больш прэстыжную. Ісці ў армію наша дзіця не жадае, і мы ўсімі праўдамі і няпраўдамі імкнёмся адгарадзіць яго ад службы.

 

Міне яшчэ крыху часу, і наша любае дзіця прывядзе ў бацькоўскую хату мужа ці жонку і на шыі старых ужо не адзін, а два дзіцяці, якім патрэбна ўсё лепшае. І гэта моладзь вельмі хутка засвойвае, яна ўжо не чакае, хто і што ім прынясе, а пачынае патрабаваць. Яна ўжо не звяртае ўвагу на акружаючых, ведае толькі сябе.

 

Настае час, калі бацькі становяцца перашкодай для дзяцей. Што можна, яны ўжо ад "старых" узялі. Ну калі яшчэ засталася кватэра ці іх пакой у агульным жыллі. Дарэчы становяцца дамы састарэлых, прытулкі, "дзядульнікі". Усімі праўдамі і няпраўдамі некалі любімае чада адпраўляе састарэлых далей ад сябе і забывае пра іх. А навошта ўспамінаць: узяць у іх ужо няма чаго, а ў "дзядульніку" цёпла, стол накрыты і ложак пасцелены. Гэта так, але там усё чужое. Сэрцы бацькоў і іх душы баляць за дзяцей, а тыя і вочы не паказваюць. Ім некалі. А можа, сумленне не дазваляе? Не, яно зусім ні пры чым. Яго не было ўжо тады, як адпраўлялі бацькоў у прытулак. А там састарэлыя лічаць сябе пакінутымі, адзінокімі і маральна паміраюць. А колькі адзінокіх бацькоў, якія жывуць у сваіх кватэрах і дамах?

 

Бацькі становяцца сіротамі пры жывых дзецях.

Дзецям мы аддаём самае лепшае. Гэта сапраўды так. Але мы не вучым іх быць лепшымі для саміх сябе, для іх саміх, не вучым берагчы прыроду і паважаць старэйшых, паважаць і цаніць працу, быць добрымі і чалавечнымі. Мала вучым самастойнасці, і вырастаюць бяздушныя эгаісты і ўтрыманцы.

У дзіцячых дамах нямала дзяцей, якіх пакінулі бацькі. А калі палічыць, колькі бацькоў, якіх пакінулі дзеці, будзе роўна. Гасподзь гэтай роўнасцю нас прымушае задумацца.

 

Славамір ДАРГЕЛЬ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта