Авторизация
 

Адрасы нашай увагі

Для работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абследаванне ўмоў жыцця і стварэнне банка дадзеных сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва далёка не фармальны акт. Сабраны пасля гэтага пакет дакументаў дае права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, на выкананне заявак састарэлых. Значнае садзеянне ў гэтай рабоце аказваюць работнікі сельскіх Саветаў, у першую чаргу Валянціна Пятроўна Буёнак старшыня Завуццеўскага сельсавета, Валянціна Мікалаеўна Фядзьковіч Язненскага, Раіса Аляксандраўна Гернат Новапагосцкага.

Вялікая ўдзячнасць дырэктару "Міёрскага рамонтніка" Станіславу Казіміравічу Лабуньку і індывідуальнаму прадпрымальніку Віктару Мікалаевічу Кляцу, якія забяспечылі рамонт пячнога ацяплення ў 12 домаўладаннях і электраправодкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі супрацьпажарных норм.

 

Маючыя патрэбу забяспечаны сацыяльным абслугоўваннем дома ці размешчаны ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання, бальніцы сястрынскага догляду.

Па ініцыятыве нашага цэнтра і пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Міёрскім раёне на працягу чатырох гадоў устанаўліваюцца пажарныя апавяшчальнікі ў жыллі састарэлых. Займаюцца гэтым работнікі РАНС без аплаты паслуг.

Дзякуючы падтрымцы Дзісенскага Дома творчасці ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання арганізаваны заняткі па інтарэсах для людзей, сярэдні ўзрост якіх 77 гадоў.

 

Укараняем мы новыя формы і метады работы. Для адзінокіх арганізавана служба сядзелкі, створана брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове, адкрыты пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі. Асаблівая ўвага надаецца сацыяльна-псіхалагічнаму суправаджэнню дзяцей-сірот і малых, якія засталіся без апекі бацькоў. Для іх арганізаваны заняткі "Школы самастойнага жыцця", наладжана інфармацыйна-псіхалагічная асвета, кансультацыі, у тым ліку па тэлефоне, ім аказваецца сацыяльная, гуманітарная, юрыдычная дапамога. Цяпер у раёне жыве 16 выпускнікоў інтэрнатаў, некаторыя стварылі сямейныя пары, расцяць дзяцей. Як правіла, такія маладыя бацькі не маюць сацыяльнага вопыту і станоўчага прыкладу выхавання, элементарных правілаў вядзення дамашняй гаспадаркі і арганізацыі быту. Вось ім аказваем практычную дапамогу ў планаванні выдаткаў, рамонце і ўладкаванні жылля, па доглядзе за немаўляткамі.

 

Садзейнічаем маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі, у працаўладкаванні. Працоўную адаптацыю ў нас ужо прайшлі 5 маладых інвалідаў, якія займаліся вырошчваннем агародніны. Сёлета яшчэ два маладыя чалавекі з асаблівасцямі развіцця будуць удзельнічаць у зялёным будаўніцтве. Трох інвалідаў плануецца ўладкаваць на грамадска-значымыя работы ва УП ЖКГ па навядзенні парадку на паўвостраве.

 

А. ШАМЁНАК,

дырэктар тэрытарыяльнага

цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта