Авторизация
 

Дэмаграфічная ўзаемасувязь

Прыцягальнасць нашага куточка Міёрскай зямлі павялічваецца. У гаспадарках более сучаснай тэхнікі, узведзена шмат жылля, ідзе рэканструкцыя ферм. Са стварэннем аграгарадка значна папрыгажэлі Узмёны. Новы мост наблізіў суседні Верхнядвінск, а добры асфальт — райцэнтр. Адрамантаваны водаправод ва Узмёнах і Брыжынках, у аграгарадку ўведзена станцыя абезжалезвання. Падсыпаны і адгрэйдзіраваны летась вуліцы ў Даўгінаве і Слабадзе, адрамантаваны будынак Даўгінаўскага бібліятэкі-клуба і Слабадскога ФАПа. Гэтыя і іншыя прычыны аказваюць станоўчы ўплыў на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Не скажу, што адразу адчуліся істотныя змяненні, аднак зрухі ёсць. Так, летась ва Узмёнскім сельсавеце нарадзілася 6 дзяцей, а памерла 20 чалавек. У папярэднім годзе розніца па гэтых лічбах была больш адчувальная. Толькі непакоіць, што знешнія прычыны выклікаюць смерць людзей у працаздольным узросце.

 

Летась у нашы мясціны прыехала 29 чалавек, а выбыла 16. Зноў станоўчая дынаміка. Утварыліся тры маладыя сям'і, калі раней прыбаўлялася па адной.

Пра здароўе нашага насельніцтва клапоцяцца медыкі Даўгінаўскай амбулаторыі, Узмёнскага і Слабадскога ФАПаў. Яны забяспечаны патрэбным абсталяваннем, аказваюць на месцы кваліфікаваную дапамогу вяскоўцам, у тым ліку стаматалагічную.

 

Летась усё насельніцтва прайшло прафілактычны агляд, а флюараграфічнае абследаванне закранула 96,7% сяльчан. Асаблівая ўвага 10 адзінокім састарэлым, 16 мнагадзетным сем'ям, 28 інвалідам, 9 адзінокім маці. Абследуем умовы жыцця людзей гэтых катэгорый, пры неабходнасці аказваем дапамогу. Толькі за мінулы год штомесячная адрасная дапамога мнагадзетным перавысіла 29 мільёнаў рублёў, а аднаразовая — 4 мільёны. 8 сем'яў атрымлівалі бясплатнае дзіцячае харчаванне.

У 8 населеных пунктах арганізавана сацыяльнае абслугоўванне, 6 сацыяльных работнікаў аказваюць паслугі 21 састарэламу.

У гаспадарках сельсавета пастаянную прыпіску атрымалі 32 маладыя сям'і, а ўсяго на палях і фермах працуюць 72 хлопцы і дзяўчыны: ва "Узмёнскім краі" — 36, "Гвардзейскім" — 15. Калектыўнымі дагаварамі для іх прадугледжаны меры матэрыяльнай і маральнай падтрымкі. Маладым спецыялістам выплачваюцца пад'ёмныя, надбаўкі да заробку. Робяцца выплаты пры стварэнні сям'і, нараджэнні дзіцяці. А самае важнае, практычна вырашана жыллёвае пытанне. У ААТ "Узмёнскі край" маладым сем'ям прадастаўлена 11 новых дамоў, патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў мае толькі адна пара. У ААТ "Гвардзейскі" маладыя сем'і займаюць 5 дамоў, тут чаргі на жыллё няма.

 

Маладыя людзі прыцягваюцца ў гурткі мастацкай самадзейнасці, спартыўныя секцыі. Яны выступаюць на канцэртах, удзельнічаюць у спаборніцтвах і турыстычных злётах, у раённым конкурсе маладых сем'яў. Актыўнасцю вызначаецца калектыў фізкультуры ААТ "Узмёнскі край". Каманды гэтага сельгаспрадпрыемства пастаянна ўдзельнічаюць у раённых спаборніцтвах і займаюць прызавыя месцы. Ва ўстановах культуры рэгулярна праходзяць масавыя мерапрыемствы, канцэрты да святочных і юбілейных дат. Памятнымі сталі святы вёсак Брыжынкі, Пераслоўка, Даўгінава. На іх падведзены вынікі добраўпарадкавання, ушанаваны перадавікі вытворчасці, лепшыя сем'і, юбіляры.

 

Школы сельсавета наведваюць 92 вучні, а садкі — 38 дзяцей. Школьнікі ахоплены прафарыентацыйнай работай, сярод іх актыўна прапагандуем здаровы лад жыцця. А неабходнасць у гэтым пакуль ёсць, каб папярэдзіць негатыўныя праяўленні, якія потым адчуваюцца ў дарослым жыцці. На жаль, ёсць у нас асобы, якія злоўжываюць спіртным, нідзе не працуюць, нямала клопатаў з нядобранадзейнымі. За імі замацаваны дэпутаты, старэйшыны, праводзіцца акцыя "Сям'я без насілля", дзейнічаюць савет грамадскага пункта аховы правапарадку, камісія па справах непаўналетніх. І ім хапае спраў. Летась на пасяджэнні савета прафілактыкі рабілі справаздачу 92 чалавекі, камісія па справах непаўналетніх разбіралася з 26 бацькамі і 6 непаўналетнімі.

 

Аглядавыя камісіі і пазаштатныя пажарныя інспектары праверылі ўсё жыллё, а некаторыя дамы — па некалькі разоў. Па іх патрабаваннях адрамантаваны 32 печы, заменена электраправодка ў жыллі 5 грамадзян, устаноўлены 23 супрацьпажарныя апавяшчальнікі. Загаранняў жылля не дапушчана, летась ахвярай агню стаў толькі хлеў у вёсцы Клёміна.

 

Пэўны ўплыў на сітуацыю ў сельсавеце аказвае блізкасць Верхнядзвінска, дзе працуе 39 нашых жыхароў. І ў той жа час "Гвардзейскаму" патрэбны тры спецыялісты, ва "Узмёнскім краі" трактары чакаюць двух механізатараў, фермы — 2-х даярак і 3-х даглядчыкаў. І гэта пры тым, што 6 жыхароў Верхнядзвінска задаволены сельскай працай у нас.

 

Вясковая сацыяльная сфера патрабуе пастаяннай увагі. У дзіцячым садку Узмён трэба ўстанавіць воданагравальнік, адрамантаваць водаправод. Неабходна ўладкоўваць спартыўную залу Узмёнскай школы і ўзводзіць стадыён. Шмат спраў у магазінах Слабады і Лявонпаля. Сёлетняя зіма выявіла пэўныя праблемы з ачысткай вуліц ад снегу. Гэта тыя напрамкі работы, на якія мы скіруем свае намаганні ў бліжэйшы час.

 

Т. СМУЛЬКО,

старшыня Узмёнскага

сельскага Савета.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта