Авторизация
 

“Паміж намі, дзяўчатамі”

"Между нами, девушками" Напярэдадні свята 8 сакавіка ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося пасяджэнне клуба "Невыпадковых сустрэч" "Паміж намі, дзяўчатамі". Вялі мерапрыемства работнікі ўстановы Марына Васільеўна Кайнарава і Ала Генадзьеўна Федарэц, а асноўнымі яго ўдзельнікамі з'яўляліся маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і інваліды, што наведваюць заняткі ў цэнтры. 

 

Насычаная і цікавая праграма не давала сумаваць жанчынам. Паколькі ўсе паміж сабою знаёмыя, то панавала сяброўская і цёплая атмасфера ў зале.

Забаўна праходзілі конкурсы "Цудоўная гаспадыня", "Хто больш надоіць", "Новае жыццё парваным панчохам". Нягледзячы на тое, што Новы год даўно сустрэлі, а на дварэ вясна, завіталі на свята заблукаўшыя Дзед Мароз і Снягурка з падарункамі — рознымі ўпрыгожваннямі і некаторымі іншымі  рэчамі.

 

На Міжнародны дзень жанчын прынята дарыць кветкі. Аказваецца, што кожная краска сімвалізуе нейкі месяц года: архідэя — студзень, мімоза — люты, лілея — сакавік, вяргіня — красавік, ланшыд — май і г.д. Пра гэта ў вершаванай форме ўдзельнікі сустрэчы даведаліся з "Кветкавага гараскопа".

Шчырыя словы з пажаданнем вясенняй цеплыні, любові і прыгажосці гучалі для прысутных жанчын.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта