Авторизация
 

Брыгада “ух”

Ідолтаўскі сельскі клуб не пазнаць. А яшчэ нядаўна ён, мякка кажучы, не надта вабіў вока: абшарпаны звонку, пануры знутры. Сціплыя фінансавыя магчымасці раённага аддзела культуры не дазвалялі кардынальна змяніць карціну. Усё так і заставалася б, каб не ўзвядзенне ў Ідолта аграгарадка.

Мне давялося пабываць у клубе ў самы разгар рэканструкцыі. Асноўны фронт работ выконвала брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў РБД КУП “Міёрскі рамонтнік”. Ужо належным чынам выглядаў фасад, стаялі шклопакеты, змянілася планіроўка памяшканняў. Пад аглушальнае гудзенне дрыляў і грукат малаткоў майстры карпелі над афармленнем інтэр’ера. Культустанова набывала сучасны лоск прама на вачах.

Цудоўныя пераўтварэнні—вынік старанняў пяці чалавек. У адной камандзе працуюць чатыры хлопцы і маладая жанчына. Па словах дырэктара “Рамонтніка” Станіслава Казіміравіча Лабунькі, гэта брыгада аддзелачнікаў самая старанная на прадпрыемстве. Ніякіх прагулаў і адвільванняў. Усе дысцыплінаваныя і адказныя. З імкненнем укласціся ў графік і ў суботу не пакідаюць аб’ект. Характэрная для іх яшчэ адна асаблівасць: рабіць для іншых так, як для сябе, а гэта рыса гарантуе якасць.

Шмат дзе дэманстравалі свае ўменні аддзелачнікі: стваралі камфортныя ўмовы для жыцця ў прэзідэнцкіх доміках, рэстаўравалі воінскія пахаванні, прыводзілі ў належны выгляд аб’екты сацыяльнай сферы, сярод якіх не толькі культустановы, але і сельвыканкамы, фельчарска-акушэрскія пункты. І ўсюды добрыя водгукі.
Пра ўсіх у брыгадзе дырэктар адгукаўся з павагай, а яркім прыкладам “рукастых майстроў” назваў брата з сястрой Тычко. Спачатку на прадпрыемства прыйшоў Максім, следам за ім—Аксана. Неяк адразу яны зарэкамендавалі сябе маладымі людзьмі, якія не баяцца ніякай фізічнай працы, поўныя энтузіязму і імкнення да новага.

Сямейны тандэм

З дынастыяй Тычко я пазнаёмілася тут жа, на аб’екце. Аксана клала падлогавую плітку, Максім займаўся дызайнам сцэны. У абодвух карпатлівая праца. Тут і вокамер патрэбны, і ўзаемазамяняльнасць абедзвюх рук, і празмерная акуратнасць, і інтэнсіўнасць, бо кожная хвіліна на ўліку. Але справы ў аддзелачнікаў ішлі спорна. Завіхаліся з вялікім стараннем. Няўзброеным вокам заўважалася, што яны цудоўна разбіраюцца ў сваёй рабоце.

Цікава было даведацца, як брату з сятрой працуецца побач. Аказваецца, проста цудоўна. Яны з дзяцінства заўсёды разам, дружныя, хаця, бывала і ваявалі. Цяпер старэйшы на два гады брат не імкнецца ўтрымліваць пальму першынства, якой іншы раз карыстаўся ў адносінах да “драбязы”. Наадварот, клапоціцца і своечасова падстаўляе сястры надзейнае плячо. Што да характараў, то абодвы прынцыповыя, асабліва ў будаўнічых пытаннях. Могуць паспрачацца, бо кожны ў гэтай справе прафесіянал, але заўсёды прыходзяць да кампрамісу.
Праўда, не толькі пра брата, але і пра астатніх мужчын у брыгадзе Аксана адгукаецца з павагай, ёсць каму падмяніць у цяжкай рабоце. Хаця прывыкла працаваць з імі на роўных, джэнтльмэнскай падтрымкай не грэбуе.

У пошуках жадаемага

Аксана з Максімам з дзяцінства цікавіліся, што і як майструецца. Дзядуля славіўся як умелец цяслярыць, нават далёка за межамі Беларусі. Магчыма, у брата з сястрой будаўнічыя гены.

Па старшынству дарогу ў прафесію Максім пракладаў першым. Пасля заканчэння СШ №3 ад цэнтра занятасці паступіў на курсы і атрымаў спецыяльнасць муляра-пячніка. Першы вопыт набываў у “Рамотніку”. Пасля службы ў арміі паспрабаваў на смак “гастарбайтарскага” хлеба, але зноў вярнуўся на прадпрыемства. Ужо 7 гадоў налічвае яго будаўнічы стаж, за гэты час стаў засвоіў прафесіі аддзелачніка, сталяра, цесляра. Словам, стаў майстрам шырокага профілю.

Аксана закончыла аналагічныя курсы. Яшчэ ў час вучобы ёй пашанцавала ўладкавацца ў адну са сталічных фірм. Тая практыка стала добрай школай, дзе набыла бясцэнны вопыт. У складзе брыгады аддзелачнікаў аб’ездзіла нямала будаўнічых аб’ектаў па рэспубліцы. Пазнаёмілася з сучаснымі тэндэнцыямі і распрацоўкамі дызайну, навучылася выконваць даручанае так, каб камар носа не падтачыў. Тады і ўпэўнілася, што трапіла ў сферу па душы. Работа жывая, цікавая, вынікі яе заўсёды бачныя і радуюць.

У фірме затрымалася на год. Была магчымасць застацца, але дома падрастала дачушка, якую гадавала Аксаніна мама—Раіса Канстанцінаўна. Валерыя ўсё больш патрабавала мацярынскай увагі і клопату. Да таго ж, як чалавека больш сельскага чым гарадскога па натуры, Аксану заўсёды цягнула на радзіму ў Міёры, дзе мерны рытм жыцця, дыхаецца вольна.

Прыехала з намерам звярнуць горы, —усё ж нядрэнны багаж вопыту і “набітая рука”. Аднак у родным горадзе сваім навыкам не знайшла прымянення. Доўга марнавалася ў пошуках працы. Калі канчаткова зразумела, што бэссэнсоўна стукацца ў зачыненыя дзверы, падалася ў Расію. Качаваць давялося яшчэ год, пакуль не звярнулася ва УП “Рамонтнік”. На той час на пасаду дырэктара заступіў Станіслаў Казіміравіч Лабунька. Новы кіраўнік не пагрэбаваў маладым запалам і жаданнем ствараць.

Не прагадалі

Вось ужо два з паловай гады, як Аксана працуе ў “Рамонтніку” і сур’ёзна даражыць рабочым месцам. Свой прыход сюды яны з братам лічаць сапраўднай удачай. Па-першае, прываблівае стабільнасць. Хоць і хадзіў крызіс дзесьці побач, прадпрыемства не закрануў. Наадварот, “Рамонтнік” ажыў і лічыцца адной з лепшых будаўнічых арганізацый у раёне. Па выніках мінулага года ён на другім месцы. А сярод абласных даччыных камунальных прадпрыемстваў УП
“Віцебскаблпрамбуд”—на першым.

Не малое значэнне, што трапілі ў добры калектыў. Пяцёра аддзелачнікаў, аб’яднаных агульнай справай, жывуць адной дружнай сям’ёй, адзіным рабочым настроем. З праблемамі, калі такія раптам узнікаюць, спраўляюцца супольна, тым больш, са слоў Аксаны, ім пашанцавала з дырэктарам. Ён прынцыповы, але справядлівы, па вартасці ацэньвае работу, не скнарнічае на прыстойнае ўзнагароджанне за добрасумленную працу, аператыўна вырашае ўсе вытворчыя пытанні. Пакуль ён ля руля прадрыемства, штосьці мяняць брат з сястрой не збіраюцца. Хаця прапановы паступалі ўжо не аднойчы.

І людзям, і сабе

Канешне, працу будаўніка лёгкай не назавеш: даводзіцца працаваць у розных кліматычных умовах, у шумнай абстаноўцы, дыхаць пылам, шкоднымі рэчывамі. Але брат з сястрой лепшай прафесіі для сябе не ведаюць.Яны абодвы разважаюць так: глядзіш на многія аб’екты, параўноўваеш з тым, як яны выглядалі раней—і гордасць распірае. Гэта ж нашымі рукамі ім дадзена новае жыццё.
Працаваць будаўнікам з кожным годам становіцца цікавей. З’яўляецца шмат новых матэрыялаў, якія павышаюць якасць работ. Прагрэс пранікае і ў наш край. З мэтай быць у курсе ўсяго новага брат з сястрой стараюцца павышаць свой прафесійны ўзровень. Чытаюць спецыяльную літаратуру, часопісы. Аксана закончыла курс ЕШКА “Дызайн і афармленне інтэр’ера”, дзякуючы якому пашырыла кругагляд, як па-мастацку арыгінальна аформіць жыллё, правільна выбіраць аддзелачны матэрыял, зрабіць кожны пакой зручным і шматфункцыянальным. Такія навыкі саслужаць добрую службу і ў быце. Пакуль усе жывуць разам з мамай у бацькоўскім доме. У Максіма сям’я і дом яшчэ ў перспектыве. А ў Аксаны ў раёне аграсервісу хутка з’явіцца сваё ўтульнае гняздзечка, якое будуе ўласнымі сіламі пры дапамозе брата. Гэта будзе аднапавярховае жыллё палепшанай планіроўкі з сучасным фасадам. Ёсць арыгінальныя задумкі наконт ландшафтнага дызайну дваровай тэрыторыі. Аксана любіць кветкі і плануе стварыць ля дома штосьці неверагодна прыгожае. Сумненняў не ўзнікае, што ў спецыялістаў такога профілю інакш, як задумана, проста не можа быць.

Наталія КРУК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Как взять кредит под залог квартиры Людям, которые не любят ждать и хотят получить все здесь и сейчас, компания «Русс-Кредит» предлагает выгодные условия кредитования. У нас вы можете оформить кредит наличными под залог имущества– квартиры, земли или любой другой недвижимости в Москве или Московской области. Мы разработали три основных программы кредитования, основанных на простоте оформления и скорости получения денежных средств.