Поводов для волнения почти не было

У адзін з вечароў напрыканцы лютага ў рэйд па нядобранадзейных сем'ях разам з участковым інспектарам ІСН Андрэем Міронавічам Ільніцкім і загадчыкам аддзела па рабоце з сям'ёй і дзецьмі УА "Міёрскі сацыяльна-педагагічны цэнтр" Наталляй Францаўнай Сяткоўскай адправілася карэспандэнт раённай газеты. Наведалі сем'і, якія пражываюць у райцэнтры і Пад'ельцах.

 

У доме Н. было цёпла і ўтульна, адносны парадак. Для маленькага дзіцяці створаны адпаведныя ўмовы. На кухні ля пліты штосьці гатавала маці маладой жанчыны. "Тут праблема ўся менавіта ў бабулі, — расказала потым Н. Ф. Сяткоўская. — Любіць яна выпіць". А гэта, вядома, не лепшым чынам уплывае і на саму Н. Аднак пакуль што бабуля трымае сябе ў руках.

 

У С. трое дзетак. За іх неналежнае выхаванне жанчыну раней выклікалі на камісію па справах непаўналетніх. Ёй паставілі ўмову тэрмінова ўладкавацца на працу, інакш дзяцей забралі б у дзяржустанову. Цяпер С. працуе і, па яе словах, не падтрымлівае адносіны з былым сужыцелем. На момант нашага візіту ў хаце быў адносны парадак, дзеткі знаходзіліся ў сваім цёплым пакоі. Маці толькі прыгатавала вячэру і малыя дэгуставалі стравы.

 

А. дапамагала сваёй дачушцы рыхтаваць урокі, калі мы завіталі да іх у дом. Гаспадыня сустрэла ветліва. На пытанне пра тое, як справы ідуць, адказала, што ўсё добра. У хаце цёпла, адносны парадак, ёсць неабходны запас прадуктаў харчавання. Спіртное тут пакуль не водзіцца.

 

На папраўку пайшлі справы ў сям'і Р. Вечарам усе былі дома. Гаспадар сказаў, што ўладкаваўся на працу. Жонка таксама пацвердзіла, што ў іх усё нармальна. Дачушка-чацвёртакласніца за сталом вучыла ўрокі. На першы погляд, звычайная сям'я са сваімі звычайнымі клопатамі і заняткамі.

 

Шматдзетная маці А. таксама спакойна запрасіла ў кватэру. У сям'і чацвёра дзяцей, самыя маленькія падчас нашага візіту ўжо мірна спалі ў цёплых ложках. Да самой жанчыны асаблівых прэтэнзій няма, бо пра дзяцей яна клапоціцца і да спіртнога адносіны раўнадушныя. Справа ў яе сужыцелі, які злоўжывае алкаголем і не жадае лячыцца ад залежнасці. Мужчыны дома не было, А. запэўніла, што ў сям'і ўсё спакойна.

 

А вось П. дзверы не адчыніла, хоць званілі некалькі разоў. Можа быць, гаспадыні дома не было, але, хутчэй за ўсё, проста не захацела размаўляць з нежаданымі гасцямі. Аднак такім чынам ад сацыяльных служб усё роўна не схаваешся.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.