Авторизация
 

Аптыміст з умелымі рукамі

Оптимист с умелыми руками Кветкі і дрэўцы з бісеру, вышываныя карціны, цацкі, вязаныя сурвэткі, разнастайныя пано. Гэта далёка не поўны пералік прыгожых рэчаў, створаных сваімі рукамі, якія можна ўбачыць у рабочым кабінеце Наталлі Генадзьеўны Анецька. З задавальненнем настаўніца абслугоўваючай працы СШ №3 вучыць сваіх выхаванак умела абыходзіцца з іголкай, кручком, швейнай машынкай і іншымі прыстасаваннямі, адкрываючы ім цікавы свет творчасці.

 

У Наталлі Генадзьеўны творчыя здольнасці праявіліся ў дзяцінстве. Праўда, тады захаплялася маляваннем. Таму і вырашыла паступаць на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

— Для мяне было адкрыццём, што ў праграме шмат заняткаў дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, — успамінае жанчына. — Усё было цікавым і вельмі падабалася. Навучыліся таксама шыць, вязаць, вышываць і гатаваць.

Прайшоўшы поўны курс ідэальнай гаспадыні і атрымаўшы прафесію настаўніка абслугоўваючай працы, выяўленчага мастацтва і чарчэння, Наталля Генадзьеўна вярнулася ў родныя Міёры.

 

І вось ужо больш за дваццаць год захапленне рукадзеллем не праходзіць, а толькі мацнее. Пэўны час аддавала перавагу вышыўцы, затым на першае месца стала бісерапляценне, а цяпер удасканальваюцца навыкі па вязанні кручком. Праўда, зробленыя рэчы ў самой жанчыны доўга не затрымліваюцца, бо арыгінальным падарункам заўсёды рады родныя і сябры.

 

Любімай справай Наталля Генадзьеўна занятая і на працы, і дома.

— Так хочацца больш зрабіць, многае паспець, — гаворыць майстрыха. — Я не магу сядзець склаўшы рукі. Увесь час трэба чымсьці займацца.

Запал настаўніцы перадаецца яе вучаніцам. Пра тое сведчаць і дыпломы першай ступені з раённых алімпіяд, якія не раз атрымлівалі. У гэтым годзе дзевяцікласніца Наталля Панізнік прывезла дыплом другой ступені з абласной алімпіяды. А сакрэт поспеху просты — зацікаўленасць, адказнасць, працалюбства і вера ў свае сілы. Веру ў тое, што ўсё атрымаецца, Наталля Генадзьеўна і падтрымлівае ў сваіх дзяўчат.

 

— У кожным дзіцяці трэба бачыць і паважаць асобу, — кажа педагог. — У зносінах з вучнямі прытрымліваюся такой пазіцыі: быць для іх сябрам і адначасова заставацца настаўнікам. А яшчэ вельмі важна ўмець папрасіць прабачэння, калі вінаваты.

 

Большасцю гэтых прынцыпаў Наталля Генадзьеўна кіруецца і ў адносінах са сваім сынам Антонам, які вучыцца на другім курсе лінгвістычнага ўніверсітэта. Стараецца быць для яго і добрым дарадчыкам, і блізкім сябрам, і проста клапатлівай мамай. З любоўю і павагай адносіцца жанчына да сваіх бацькоў.

— Такое задавальненне атрымліваю ад зносін з бацькамі, — дзеліцца субяседніца. — Стараюся праводзіць з імі як мага больш часу. Яны ў мяне цудоўныя.

 

Што да ўласнай характарыстыкі, то Наталля Генадзьеўна лічыць сябе чалавекам упэўненым і мэтанакіраваным. Яна ведае, што ўсё робіцца да лепшага, і верыць сваёй інтуіцыі, якая ні разу не падвяла. Умее адстаяць уласную пазіцыю і разумець іншых. Аптымістычны настрой дапамагае жанчыне крочыць па жыцці, а багатая фантазія і ўмелыя рукі — ствараць прыгажосць вакол сябе. 

 Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта