Авторизация
 

Не прысуд, а абмежаванне

Не приговор, а ограничение Старшыня пярвічнай арганізацыі інвалідаў па зроку Ліліяна Аркадзьеўна Батарчук вітала ўсіх прысутных на мерапрыемстве, што праходзіла ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і прысвячалася  Дню інвалідаў па зроку.

 

Не складана заўважыць сляпога і чалавека, які слаба бачыць — у руцэ белы кій. Ім патрэбна не шкадаванне, а дапамога. Яна можа быць рознай: аднаму дапамагчы перайсці вуліцу, іншым — каб былі абазначаны колерам прыступкі, абсталяваны пандусы. Здаецца, так няшмат, але для чалавека, які дрэнна бачыць, вельмі важныя акалічнасці. Ліліяна Аркадзьеўна таксама прывяла да прыкладу некаторыя гістарычныя звесткі. Увогуле ў раёне налічваецца 80 інвалідаў па зроку, з іх 30 з’яўляюцца членамі арганізацыі. І трэба дапамагчы кожнаму не адчуваць адарванасці ад грамадства.

 

Не приговор, а ограничение У нашым горадзе без-  бар’ернае асяроддзе добра развіта — пафарбаваны першыя прыступкі, на шкляных дзвярах размешчаны шыльды, абсталяваны пандусы.

Шмат прыкладаў вядомых людзей, калі нават страціўшы зрок, яны з’яўляюцца актыўнымі  дзеячамі: Дзіяна Гурцкая, Ігар Бокі, Аляксей Крэчат і іншыя.

Акуліст раённай цэнтральнай паліклінікі Кацярына Пятроўна Зінькевіч нагадала, што ў Віцебску працуе аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку. Цяпер будзе прасцей аформіць накіраване, калі каму патрэбна, бо працяглы час у раёне не было афтальмолага.

 

Ала Генадзьеўна Федарэц, псіхолаг ТЦСАН, падкрэсліла: “Тым, хто бачыць — прыгажосць свету даступная, але па-іншаму яе ўспрымаюць сляпыя. Нярэдкія выпадкі, калі страта зроку кампенсуецца за кошт развіцця іншых пачуццяў — слыху, павышанай пачуццёвасці. Слепата — не прысуд, а толькі абмежаванне магчымасцяў.

Вядомая прадказальніца Ванга страціла зрок у дванацца-цігадовым узросце пасля вялікай буры. Праз некаторы час яна прадказвала шматлікія падзеі і здарэнні.

 

У адной прытчы расказваецца: “Бедны сляпы чалавек сядзеў ля святыні і збіраў грошы, каб пракарміцца. Ён не бачыў, хто праходзіць і кладзе манеты, але адзін чалавек спыніўся і перапісаў яму шыльду. Пасля чаго людзі сталі больш класці грошай. Праз некаторы час, калі той дабрадзей падышоў да яго зноў, па кроках бядняк пазнаў яго і запытаўся: “Які надпіс вы пакінулі, калі цяпер так шчодра мне даюць міласціну?” А той адказаў: “…Зараз вясна, але я яе не бачу.” Псіхолаг падагуліла сваё выступленне такім дэвізам: “Дапамагаючы сляпым, больш пачынаем бачыць самі.”

 

Не приговор, а ограничение Старшыня раённай арганізацыі ГТ “Чырвоны крыж” Ганна Віктараўна Ліскова пажадала інвалідам па зроку сілы духу, больш станоўчых эмоцый і рэалізацыі мараў.

Канцэртная праграма была дастаткова разнастайнай. Яе падрыхтавалі выхаванцы і выкладчыкі школы мастацтваў і вучні СШ №2 у інструментальным жанры выступілі Паліна Валеўка, Вікторыя Гайдзель, дуэты ў складзе Ігара Лаўца і Паўла Каскевіча, Сяргея Матэленка і Вячаслава Адзінца.

 

Школьнікі пачалі з мініяцюры “Лекар жарты прапісаў”, затым крыху пагулялі з гледачамі. Лірычныя падарункі прагучалі ў выкананні Эвяліны Нікалаёнак, Вольгі Нежывінскай, Юліі Качан, Алены Касевіч, вакальнай група 7 класа, а танцамі “Чунга-Чанга” і “Антошка” парадавалі вучні пачатковых класаў. Ад дуэта Кацярыны Слізень і Аляксандра Дзеравянчыка прагучала аптымістычная песенька “А ты мяне кахаеш?” Прысутныя ад усяго сэрца апладыравалі артыстам.

 

Арганізатары мерапрыемства шчыра дзякуюць за цудоўны канцэрт выкладчыкам школы мастацтваў Вячаславу Расціслававічу Адзінцу, Ігару Уладзіміравічу Лаўцу, з СШ №2 — харэографу Юліі Уладзіміраўне Блажэвіч, музычнаму кіраўніку Ірыне Міхайлаўне Грыгор’евай, намесніку па выхаваўчай рабоце Веры Іванаўне Сушко і псіхолагу Валянціне Францаўне Слізень.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.     

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта