Авторизация
 

Памяці ветэрана

19 лістапада перастала біцца сэрца ветэрана педагагічнай працы Галіны Уладзіміраўны ДРАБА, настаўніцы першай катэгорыі Кублішчынскай і Чапукоўскай школ. Нарадзілася яна ў маі 1940 года ў в. Дрыгучы. Пасля заканчэння Туркоўскай СШ паступіла ў Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум, праз год зразумела — гэта не яе. Вучылася ў Магілёўскім культасветвучылішчы, з-за дрэннага стану здароўя бацькоў перавялася на завочнае і ўладкавалася на працу ў Паташнянскі сельскі клуб. Праз некаторы час адчула: школа — яе сапраўднае прызванне і накіравалася ў Пскоўскі педагагічны інстытут.

 

10 жніўня 1960 года Галіна Уладзіміраўна вяртаецца на Міёршчыну з дыпломам і пачынае педагагічную дзейнасць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Кублішчынскай васьмігодцы. Разам з мужам выхавала сына Валерыя Анатольевіча — паважанага чалавека, начальніка аддзела адукацыі райвыканкама.

 

На пачатку дзейнасці Галіна Уладзіміраўна для вучняў са стараверскіх сем’яў, якіх шмат у той мясцовасці, склала ёмісты слоўнік дыялектаў з арфаграфічнымі тлумачэннямі паходжання кожнага слова, супаставіла іх з правільным рускім вымаўленнем. Дапаможнікам карысталіся нават студэнты Мінскага інстытута культуры, якія займаліся вывучэннем дыялектаў і абрадавых песень у Новапагосцкім сельсавеце. Пад яе кіраўніцтвам практыкаваліся штогадовыя выпускі ўдзельнікамі гуртка “Словесник” альманахаў з лепшымі сачыненнямі, замалёўкамі, вершамі, малюнкамі на розныя тэмы. Цэлая серыя альманахаў была выстаўлена ў час правядзення ўсесаюзнай канферэнцыі ў Ташкенце.

 

Шмат гадоў працавала яна над праблемай “Выхаванне ў працэсе навучання”. Выступала як дэлегат ад Беларусі на ўсесаюзнай канферэнцыі ў Вільнюсе.

Шматгадовая вучэбна-выхаваўчая дзейнасць пакінула станоўчы адбітак на будучыні вучняў Галіны Уладзіміраўны Драба. Памяць пра яе назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

 

Аддзел адукацыі райвыканкама,

прафсаюзны камітэт.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта