Авторизация
 

Не толькі прыгожа

Не только красиво Апошнім часам у электронных і друкаваных СМІ, на жаль, даволі часта вымушаны глядзець і чытаць паведамленні, ад якіх ледзянее душа. Так і хочацца крыкнуць: “Людзі, спыніцеся, мы ж становімся горшымі за звяроў!” Дзе ж выйсце з такога звышамаральнага становішча?

 

За свае амаль 78 пражытых гадоў, з якіх 61 аддаў грамадскай рабоце (я і цяпер лічу сябе ідыёлагам), прыйшоў да высновы, што адна з асноўных прычын многіх сённяшніх праблем у тым, што нашы дзеці вельмі мала атрымліваюць станоўчых эмоцый, якія фарміруюць асобу. Асноўнай крыніцай такіх пачуццяў з’яўляюцца казкі. А ў што гуляюць нашы дзеці? У вайну! “Тра-та-та! Я цябе забіў, чаму ты не заваліўся!” Сёння забойства ўмоўнае, а заўтра?

Звярніце ўвагу і на цацкі — гэта пісталеты, аўтаматы, ракеты, на батарэйках і без, з элементамі камп’ютарызацыі.

А як уладкаваны нашы дзіцячыя сады? Прыстасаваннямі 20-30-гадовай даўнасці, металічным падабенствам ракет, машын, паравозікаў, катэраў. Яны ўжо не выклікаюць ніякіх эмоцый. Вось тут чакаю пытанне ад чытача: калі ты ўсё так  добра бачыш, то што прапануеш?

 

Не только красиво Тры гады таму я неяк выпадкова пачаў займацца малой архітэктурай. Гэта былі нескладаныя падзелкі з дрэва для ўпрыгожвання: рамонкі, васількі, сілуэты птушак, арнаменты і інш”. Мая дачка Алена — прафесійны дызайнер, а для мяне нястомны генератар ідэй і бескампрамісны суддзя. Вось яна і дала параду заняцца нечым больш сур’ёзным. І перайшоў я на выраб казачных кампазіцый “Сястрыца Алёнушка і браток Іванушка”, “Лісіца, кот і пеўнік”, “Варона і лісіца”, “Лебедзь, рак і шчупак” і інш. Не ведаю, якім чынам стала вядома пра маю “творчасць” загадчыцы Туркоўскага дзіцячага сада Алене Мікалаеўне Сташкевіч. Вось яна і папрасіла вырабіць што-небудзь для яе выхавальнікаў, каб было і прыгожым, і карысным: дзеткі вясковыя, іх трэба прывучаць да сельскага ўкладу жыцця. Мы ўтраіх, я і дзве Алены, вырашылі, што найбольш падыходзячай будзе кампазіцыя з казкі “Рэпка”. Выраб павінен быць не маналітным, а зборна-разборным, каб малыя маглі нібы прымаць удзел у працэсе. Ды і думка тут закладзена станоўчая — маленькая мышка пасадзейнічала поспеху. Значыць, і кожны выхаванец дзіцячага садка можа быць карысным у сям’і.

 

Я не аматар тыражыраваць адно і тое ж, але на гэты раз зрабіў тры экзэмпляры экспазіцыі, якія прыпаднёс Дзісенскаму, Папшулёўскаму і Туркоўскаму садкам. З той пары ў нас усталяваліся дзелавыя адносіны, якія карысныя ўсім. Я як былы педагог атрымліваю маральнае задавальненне, а дзіцячыя ўстановы — амаль дармавыя вырабы, якія выклікаюць станоўчыя эмоцыі ў дзятвы. А што гэта так, праверана на практыцы. Летась вырабіў кампазіцыю па казцы аб залатой рыбцы. На дзядулю-рыбака пайшоў кавалак дошкі ў 80 см, драўляную “залатую рыбку” ўпрыгожыў кавалачкамі бляхі, а на невад пайшоў сетчаты мяшок упакоўкі ад кукурузных палачак. Побач, зразумела, знайшла месца капрызная бабуля з разбітым карытам. Вось гэтая кампанія размясцілася ў двары дома дачкі ля міні-вадаёма. Як толькі яе пабачыў мой трохгадовы ўнук Мацвей, тут жа ўхапіўся за рыбку і не выпускаў яе з рук дзён 10. З ёй еў, хадзіў на прагулкі ў горад, нават спаць клаўся ў ложак. Якія яшчэ патрэбны каментарыі?!

 

Двор у мяне нібы і не малы, але ў ім стала цесна для новых кампазіцый. Давялося вучонага ката на ланцугу, лесавіка, бабу Ягу ў ступе і іншыя свае творы перадаць Папшулёўскаму садку. Але іх месца не засталося пустым. З’явілася кампазіцыя па казцы “Сіўка-Бурка”. Прычым, драўляную царэўну можна было замяніць на жывую 3-6-гадовую. А ім так падабаецца тады фатаграфавацца. У кампазіцыі “Папялушка” ролю гэтай казачнай гераіні згаджаліся выконваць не толькі дзяўчаткі, але і хлопчыкі.

 

Мой любімы мастак Васняцоў, яго “Волатаў” я скапіраваў гадоў трыццаць таму. А цяпер выканаў у дрэве. Ля іх вельмі любяць фатаграфавацца хлопчыкі. Выкарыстаў таксама кампазіцыю гэтага мастака “Віцязь на раздарожжы”. Яшчэ ў школьныя гады настаўнік літаратуры Павел Нікіціч Юхно выхаваў любоў да Лермантава, часткова яго паэмы расказваю на памяць і цяпер, асабліва “Бой з барсам”. Гэтую сцэну адлюстраваў у дрэве. Паколькі нашы мясціны — край журавоў і журавін, блізіцца да заканчэння ілюстрацыя байкі Крылова “Воўк і журавель”.

 

Чаму я пішу пра ўсё гэтае? Паважаныя кіраўнікі ўсіх рангаў, ці не час вам побач з клопатамі пра эканоміку ў такой жа ступені звяртаць увагу на падрастаючае пакаленне, вашу змену. Паважаныя пенсіянеры, вы заслужылі свой адпачынак, аднак ці трэба адыходзіць ад выхавання дзяцей! Дашкольнікаў і вучняў у раёне 4,5 тысячы, а нас больш 9 тысяч. Атрымліваюцца дзве “нянькі” на адну “ляльку”. Дык дапаможам, хто на што здатны, нашым дзіцячым садкам.

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ.

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта