Авторизация
 

Марафон чытачоў

Марафон читателей У Год кнігі дзіцячая раённая бібілятэка праводзіла марафон для чытачоў “Лета і кніга — 2012”. Заданне атрымалі не з простых. Трэба было на працягу трох месяцаў прачытаць не менш 20 кніг, затым запісаць у бібілятэку сябра і праявіць творчасць. Вынікі падводзілі на Дзень бібілятэкара, бо кранае гэтае свята і чытачоў. Вядучая мерапрыемства Ірына Генадзьеўна Томка пазнаёміла прысутных з гасцямі: старшынёй аргкамітэта марафону Вольгай Аляксандраўнай Федуковіч і былой актыўнай чытачкай, удзельніцай і пераможцай шматлікіх бібілятэчных конкурсаў Ксеніяй Федуковіч.

 

Зрабілі невялікі эскурс у блізкую для нас гісторыю. Аказваецца, прафесійнае свята бібілятэкары адзначаюцць з 2001 года — з дня заснавання Нацыянальнай бібіліятэкі РБ. Каб уявіць маштаб яе дзейнасці, вядучая нагадала лічбы: у Нацыянальнай 90 тысяч чытачоў і 8 мільёнаў кніг, а ў нашай дзіцячай — 2 тысячы чытачоў і 26 тысяч кніг.

 

Марафон читателей Потым пачаліся конкурсы. З цікавасцю і запалам спачатку дапаўнялі прыказкі, затым спявалі разам песню, адказвалі на пытанні віктарыны, па вокладцы і па апісанні з завязанымі вачыма здагадваліся, што за кнігу трымаюць у руках. Прывяла Ірына Генадзьеўна ў прыклад і добра вядомых у нашым раёне людзей, якія кнігі яны чытаюць: дырэктар ЦРБ Ала Аляксееўна Скавародка захапляецца класікай, настаўнік гісторыі СШ№3 Вітольд Антонавіч Ермалёнак — гістарычнай літаратурай…Затым слухалі музыку і ўгадвалі дзіцячыя песенькі. А таго, хто рабіў гэта хутчэй за ўсіх, чакаў невялікі падарунак.

 

Доўгачаканы і прыемны момант узнагароджання настаў. Дыпломы ўручылі лепшым чытачам марафону Аляксандры Панізнік, Аліне Рабушавай,  Анастасіі Рабушавай, Валерыі Шупейка, Ульяне Вальмус, Мікіту Трубілу, Вадзіму Кавалеўскаму, Раману Аляксееву, Уладзіміру Шамшуру, Вікторыі Радзішэвіч, Крысціне Шаховіч, Дзмітрыю Пашукову, Дзіяне Матэленак, Вераніцы Шараг, Вераніцы Закрэўскай, Марыі Шук, Юліі Канапелька, Канстанціну Барку, Таццяне Грыгор’евай, Крысціне Валынец, Дзмітрыю Кляўко, Вераніцы Сцепулёнак, Мікіту Леснікову, Вікторыі Осіпавай, Наталлі Грышачкінай, Валерыі Чаховіч, Арыне Агафонавай.  Пераможцамі чытацкага марафону “Лета і кніга — 2012” сталі Ігар Танкавід і Кірыл Трызно, на другім месцы Дзмітрый Сіцько і Валянціна Мізер. Вучань СШ №3 Канстанцін Барок сама больш прачытаў кніг за лета — 78, і толькі на некалькі экзэмпляраў адстала ад яго Алёна Канапелька (СШ №1).

 

Марафон читателей У зале дзейнічала таксама выстава вышытых крыжыкам работ вучаніцы 11 класа СШ №2 Кацярыны Шамінка. Вольны час дзяўчына праводзіць за гэтым любімым заняткам.

На здымках: Конкурс «Адгадай кнігу»; вышывальшчыца К. Шамінка і выстава яе работ; бібліятэкары І. Г. Томка і Т. Л. Вішнеўская, госці — В. А. Федуковіч і К. Федуковіч, лепшыя чытачы з дыпломамі і падарункамі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта