Авторизация
 

Педагагічны калектыў Міёрскай СШ №3 імкнецца дасягнуць новай якасці адукацыі, стварыць псіхалагічна-камфортнае асяроддзе, якое дазваляе максімальна рэалізаваць магчымасці ўсіх вучняў, і сфарміраваць асобу, здольную да пастаяннага развіцця.

Для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі ёсць 38 кабінетаў, актавая і спартыўная залы, майстэрня, бібліятэка, метадычны кабінет, кабінеты псіхолага і сацыяльна-псіхалагічнай службы. У школе ў мінулым навучальным годзе займалася 625 вучняў. Паміж педкалектывам і бацькамі існуюць партнёрскія адносіны. Актыўна працуе бацькоўскі камітэт. З ліку бацькоў створаны апякунскі савет, які аказвае значную матэрыяльную дапамогу. За два апошнія гады ім на спецыяльны рахунак школы пералічана больш 10 мільёнаў рублёў. Умацоўваюцца сувязі з шэфствуючымі прадпрыемствамі—райаграсервісам, мясакамбінатам, сельгаскааператывам “Чэрасы”.

Прыкладам для вучня з’яўляецца настаўнік. Склаўся стабільны, працаздольны і творчы калектыў педагогаў. З 70 настаўнікаў 79% маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. За шматгадовы ўклад у развіццё адукацыі Міёршчыны намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Іосіф Станіслававіч Кашкур у 2007-ым удастоены нагруднага знака “Выдатнік адукацыі”. Нязменны кіраўнік гуртка “Арганаўты мінулага”, член цэнтральнага света турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”, член рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, настаўнік гісторыі Вітольд Антонавіч Ермалёнак у 2005 годзе атрымаў прэзідэнцкую прэмію “За духоўнае адраджэнне Беларусі”, летась—званне “Чалавек года Віцебшчыны”.

Народны гісторыка-краязнаўчы музей школы, які дзейнічае пад кіраўніцтвам В. А. Ермалёнка, у 2008 годзе ў конкурсе музеяў устаноў адукацыі заняў першае месца ў рэспубліцы. Агульная колькасць экспанатаў 14,5 тыс. Летась у школе адкрыты “Музей кнігі і друку”. У рамках дзейнасці гуртка “Арганаўты мінулага” больш 20 гадоў вядзецца пошукава-даследчая дзейнасць па гісторыка-краязнаўчаму накірунку. У рэспубліканскім конкурсе краязнаўчых маршрутаў работа гурткоўцаў “Малое залатое кальцо Міёршчыны” заняла другое месца.

Вучэбна-даследчая дзейнасць навучэнцаў у апошнія гады атрымала новы імпульс. Вучні В. А. Ермалёнка паспяхова выступілі на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Школьнікі ўдзельнічалі ў канферэнцыі ў Браславе, на якой іх даклады атрымалі высокую адзнаку членаў журы.

Мінулы год быў знамянальны для школы першай моўнай стажыроўкай вучняў у Англіі, у гэтым вялікая заслуга настаўнікаў англійскай мовы А. Ю. Мішута, Г. А. Урбановіч, Т. Г. Крук.

Педагогі прымаюць удзел у інавацыйных працэсах: вывучаюць факультатыўны курс “Асновы энергаэфектыўнасці”, па ўкараненню школьнай праграмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання “Вытокі”, арганізавана суправаджэнне класаў інтэграванага навучання з прымяненнем арттэрапеўтычных тэхналогій, вывучаюцца інфармацыйныя тэхналогіі з выкарыстаннем міжнароднай праграмы CISCO.

Створана навуковае грамадства навучэнцаў, дзейнасць якога арганізавана па чатырох накірунках: лінгвістычнае, гісторыка-краязнаўчае, натуральна-матэматычнае і гуманітарнае. Летась наладжана супрацоўніцтва з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО”.
Арганізаваны факультатыўныя заняткі рознай накіраванасці. Дзеці вывучаюць англійскую мову з першага класа, вучацца танцаваць, рыхтаваць сябе да прафесійнай дзейнасці.

Школа прадастаўляе платныя адукацыйныя паслугі. Сёлета запатрабаванымі аказаліся дадатковае навучанне па прадметах, курсы па падрыхтоўцы да тэсціравання, англійская мова.

Пра якасць навучання сведчаць перамогі нашых выхаванцаў на алімпіядах. За апошнія 5 гадоў на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах нашы вучні заваявалі 109 прызавых месц, на абласным—25, неаднаразова абаранялі гонар вобласці ў рэспубліцы.

Педагогі імкнуцца дыферынцыравана будаваць адносіны з бацькамі і дзецьмі. Формы супрацоўніцтва розныя: сумесныя паездкі і паходы, экскурсіі, сямейныя святы, выстаўкі і інш. Традыцыйнымі сталі спартландыі “За здароўем—усёй сям’ёй!” Аматары сямейнага адпачынку запрашаюцца ў школьнае кафэ “Добры настрой”.

На працягу шэрагу гадоў дзейнічае бацькоўскі клуб “Сустрэчы па пятніцах”. У рамках клуба арганізуюцца лекторыі па праблемах выхавання, заняткі-трэнінгі з разборам розных педагагічных сітуацый,бацькі абменьваюцца вопытам выхавання дзяцей. У сістэму работы ўвайшлі бацькоўскія сходы па запытах саміх бацькоў.
Значная ўвага ў школе ўдзяляецца арганізацыі вольнага часу навучэнцаў. У рамках 6-га школьнага дня дзеці маюць магчымасць наведваць ад 15 да 25 гарткоў.

Вынікам дзейнасці школы з’яўляецца той факт, што на працягу шэрагу гадоў больш палавіны выпускнікоў становяцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. 16 педагогаў школы—нашы выпускнікі.

В. АТРОШКА, дырэктар Міёрскай СШ №3.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта