Авторизация
 

Навылётная рана

Рана навылет Іосіф Уладзіміравіч Спасібёнак нарадзіўся 6 чэрвеня 1927 года ў вёсцы Арханава, што непадалёку ад аграгарадка Мікалаёва. Нядаўна ветэрану Вялікай Айчыннай вайны споўнілася 85. У размове ён выказваўся, што часта жыццё многіх людзей складваецца са збегу абставін, якія не залежаць ад іх волі.

 

— Тэрыторыя нашай мясцовасці ў тыя часы, — гаварыў ён, — уваходзіла ў склад Польшчы. Які лёс мог быць у простага вясковага хлопчыка? З малых гадоў даводзілася засвойваць сялянскую працу: даглядаць жывёлу, пасвіць яе, касіць, сеяць. Вучыцца не было калі, ды і закончыць мог толькі некалькі класаў польскай школы.

 

Аднак 17 верасня 1939 года ў Заходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Утварыліся камітэты беднаты, якія займаліся падзелам зямлі і маёмасці паноў.

— Жыць стала неяк весялей, — заўважае Іосіф Уладзіміравіч. — Кожны песціў сябе надзеяй на ўвасабленне сваіх планаў.

Толькі перамены працягваліся нядоўга. Неўзабаве грымнула вайна. Весткі з франтоў даходзілі скупыя і сумныя. Чырвоная Армія з баямі адступала. У пачатку ліпеня нямецкія самалёты бамбілі Дзісну, а неўзабаве з’явіліся і акупанты. Адразу сталі наводзіць “новы парадак”. У Дзісне паставілі шыбеніцу. За дробнае парушэнне клалі чалавека на бочку і білі. Пасля 25 удараў гумовай палкай чалавек некалькі тыдняў мог ляжаць толькі на жываце і з цяжкасцю рухацца. У Мікалаёве арганізавалі гміну, старастай паставілі памешчыка з Брушак Трушчынскага. З мясцовай моладзі, якая была незадаволена савецкай уладай, арганізавалі паліцыю. У той жа час хадзілі чуткі, што ёсць людзі, незадаволеныя рэжымам немцаў.

 

У 1942 годзе сталі з’яўляцца першыя партызанскія атрады. Восенню 1943-га вакол балота Ельня размясцілася чацвёртая Беларуская брыгада. Маладыя хлопцы ўступалі ў рады лясных салдат, самі здабывалі зброю.

— У партызанскія рады я ўступіў у канцы сакавіка 1944 года, — адзначае субяседнік. — Мяне залічылі ў трэці атрад, камандзірам якога быў Буваленка. Яго любілі і паважалі народныя мсціўцы. На жаль, ён загінуў у час блакады на Ельні. Вучыцца ваяваць не было часу. Неслі каравульную службу, выязджалі на заданні. Былі сутыкненні з паліцаямі.

 

Далей ветэран вайны ўзгадаў падзеі лета 1944-га. Блакадны перыяд. Немцы прыцягнулі часці літоўцаў і латышоў. Нямецкія самалёты-разведчыкі ляталі над балотам і пры выяўленні людзей давалі арыенціры артылерыі, якая адкрывала агонь.

 

Партызаны вымушаны былі пайсці на прарыў. Салдаты-латышы і іх камандзіры разумелі, якім будзе фінал вайны, а таму пад партызанскія кулі не лезлі.

— Прарваўшы ланцуг ачаплення, — гаворыць былы партызан, — мы накіраваліся ў Каз’янскія лясы, дзе і злучыліся з Чырвонай Арміяй. Брыгаду расфарміравалі. Лясныя салдаты пайшлі дамоў. І вось тут у мяне здарылася непрадбачанае. Нарваўся на немцаў.

 

Далей лёс Іосіфа Уладзіміравіча закінуў на нямецкую зямлю. Многіх беларускіх хлопцаў адвезлі на падземны авіязавод, размешчаны пад Кёльнам.

— Нам было загадана ўзводзіць новыя падземныя аб’екты, — успамінае ветэран.—Праца цяжкая, паветра не хапала. У такіх умовах мы літаральна выжывалі. Вельмі радаваліся, калі ў красавіку 1945-га нас вызвалілі англічане. Угаворвалі паехаць на работу ў Англію. Большасць з былых вязняў вырашыла вяртацца на Радзіму. Пасля перадачы нас савецкім уладам і адпаведнай праверкі вярнуўся дамоў.

 

Былы партызан з радасцю акунуўся ў мірнае жыццё. Здавалася вялікім шчасцем араць, сеяць, убіраць ураджай. Неўзабаве ажаніўся з мясцовай дзяўчынай.

— Разумелі, што будзе складана, — вяртаецца ў былое субяседнік, — але гэта нас не палохала. Мы былі маладыя.

Праз паўгода пасля вяселля І. У. Спасібёнка прызвалі ў армію. Служыў у Пухавічах пад Мінскам 4 гады.

Краіна залечвала раны. Вялікай праблемай былі дрэнныя дарогі. Рамантавала іх мясцовае насельніцтва. Кожны дарослы павінен быў адпрацаваць 6 дзён на дарожна-рамонтных работах. Былому вайскоўцу прапанавалі пасаду дарожнага майстра. Апошнія 5 гадоў перад пенсіяй працаваў на ЛПДС “Дзісна”.

 

Жонка настаўнічала, вучыла дзяцей у пачатковых класах у Павянужскай, а затым у Туркоўскай школах. Яе ўжо, на жаль, няма з намі. У сям’і воіна-партызана нарадзіліся сын і дачка, якія выбралі педагагічныя прафесіі.

Нядаўна Іосіф Уладзіміравіч з Туркоўскага сельсавета пераехаў у Дзісну. Яшчэ бадзёры, хаця без дапамогі ўжо не можа. Гаворыць, што перажытае ў гады вайны назаўсёды ў памяці.

Ф. ШЫМУКОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта