Авторизация
 

Немаўляткам ад “Белай Русі”

Малышам от "Белой Руси" З самай раніцы, яшчэ да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў Дня горада, 1 ліпеня наведалі раддом старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Венядзіктаўна Шамёнак і яе намеснік па тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Канстанцінаўна Астукевіч.

 

Яны ўручылі невялікія падарункі маладым мамам. Іх аказалася пяць. Ксенія Мікалаеўна Кадушка з Іста тут знаходзілася ўпершыню. Яна нарадзіла першынца, якому загадзя падрыхтавалі імя — Мацейка. А вось Надзея Мікалаеўна Міхеенка з райцэнтра паспытала шчасце мацярынства ў другі раз. Яе дачушку будуць зваць Валерыяй.

У палаце побач таксама дзве мамы, і дзеткі ў іх таксама “парныя”. Ірына Іосіфаўна Беразоўская з Чапукоў нарадзіла хлопчыка, а Зінаіда Феафанаўна Равецкая з Міёр — дзяўчынку. Дзяўчынцы радуецца і Святлана Ігараўна Клімовіч з Масцішча. Усім ім выказаны найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця самім і дзеткам.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта