"Хорошее дело" для детей из приюта

 Тавары для асабістай гігіены і вітаміны перадала ў дзіцячы сацыяльны прытулак раёна загадчык цэнтральнай аптэкі № 111 Вікторыя Кісялеўская. Сабралі іх у рамках сумеснай дабрачыннай акцыі Віцебскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» і РУП «Фармацыя» «Добрая справа».

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Вікторыя Андрэеўна пагутарыла з дзецьмі.

 Арганізатары акцыі шчыра ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел у зборы дапамогі. Кожны ўнёсак, нават невялікі, мае вялізнае значэнне. Сумеснымі намаганнямі мы можам зрабіць свет лепшым і падарыць радасць дзецям, пазбаўленым бацькоўскага клопату.

Валянціна РЫМДЗЁНАК, дырэктар раённага СПЦ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий