Новогодняя сказка в Миорском Центре детей и молодежи
gazeta 29-11-2025, 09:44 1 087 Грамадства / На Міёршчыне
Еще даже не начинается обратный отсчет до Нового года, а в районном центре детей и молодежи уже звучат нотки праздничного настроения. Атмосферу новогодней сказки создают работы учащихся учреждений образования района, подготовленные к новогодним творческим конкурсам.
Яшчэ нават не пачынаецца зваротны адлік да Новага года, а ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі ўжо гучаць ноткі святочнага настрою. Атмасферу навагодняй казкі ствараюць работы навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, падрыхтаваныя да навагодніх творчых конкурсаў.
Палоніць позірк пышная елка вышынёй каля 70 сантыметраў, багата ўпрыгожаная шарамі з тканіны, на якіх вышыты ўзоры беларускага арнаменту, жытнёвымі каласамі, сухімі кветкамі.
– Гэтую работу на раённы этап конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія» прадаставіў дзіцячы прытулак. Пад кіраўніцтвам Ірыны Мыслівец майстравала навагодняе дрэўца Карына Бяляцкая. Спадзяёмся, працу ацэняць на абласным этапе, – гаворыць метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вераніка Шамінка. – Усяго на вобласць накіравалі сем работ. Сярод іх елка ў тэхніцы джутавай філіграні, якую змайстравала вучаніца Узмёнскай школы Ганна Матэленак пад кіраўніцтвам педагога Наталіі Матэленак; валяны з воўны конь – работа навучэнкі дзісненскага філіяла ЦДМ Ангеліны Чарнышовай, чый кіраўнік Таццяна Кузняцова, ватная цацка «Навагодні конік», створаная вучнем Чапукоўскай СШ Ігнаціем Варонька пад кіраўніцтвам педагога Алены Чарняўскай. У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел усе ўстановы адукацыі.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» праходзіць конкурс творчых работ «На добрую памяць». Падведзены вынікі абласнога этапа. Сярод 77 работ з 66 устаноў адукацыі дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Навагодні падарунак» адзначана праца навучэнкі дзісненскага філіяла ЦДМ Марыі Трафімавай (кіраўнік – Алена Балаш).
356 работ прадаставілі 472 навучэнцы са 156 устаноў адукацыі на абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка». Ёсць поспехі ў юных творцаў Міёршчыны. У намінацыі «Калядныя гісторыі» адзначана дыпломам ІІІ ступені работа навучэнцаў ЦДМ Алісы Радзьковай і Мікалая Варонькі(педагог Наталля Варонька). Дыплом ІІ ступені прысудзілі Алісе Радзьковай у намінацыі «Арт-анімацыя» (педагог Надзея Радзькова). Работы вучняў Чапукоўскай СШ Валерыі Цвячкоўскай і Ігнація Варонька атрымалі дыпломы ІІІ ступені ў намінацыях «Беларуская зіма» і «Елачныя цацкі» адпаведна (кіраўнік Алена Чарняўская). Таксама ў намінацыі «Елачныя цацкі» дыпломам І ступені адзначаны вырабы навучэнцаў ЦДМ Васіліны Хаменка і Таццяны Нікалаёнак (педагог Алена Немянёнак).
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.




