Полацкі пагранічны атрад запрашае на ваенную службу па кантракце
gazeta 6-10-2025, 11:09 263 Грамадства / На Міёршчыне
Полацкі пагранічны атрад запрашае на ваенную службу па кантракце мужчын ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, у тым ліку тых, хто раней не праходзіў тэрміновую, – да 25 гадоў, а таксама жанчын ад 19 да 35-і.
У Браслаўскім раёне ў аддзяленні пагранічнага кантролю «Урбаны» і «Відзы» неабходны кантралёры. Патрабаванні: агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная або вышэйшая адукацыя, веданне замежных моў вітаецца. На пагранзаставах «Друя», «Плюсы», «Урбаны» і «Відзы» чакаюць мужчын – старшых інспектараў, інспектараў, а ў аддзяленні пагранічнага кантролю «Відзы» – старшыну, тэхніка, кінолага з агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Кандыдат, які паступае на ваенную службу па кантракце, павінен адпавядаць медыцынскім, прафесійна-псіхалагічным патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы і канкрэтнай ваенна-ўліковай спецыяльнасці, а таксама патрабаванням па ўзроўні адукацыі, прафесійнай і фізічнай падрыхтоўкі.
Пры прыёме на ваенную службу па кантракце гарантуецца:
- штомесячнае грашовае забеспячэнне ад 1 600 рублёў;
- штогадовы водпуск працягласцю ад 30 да 45 сутак, сацыяльны водпуск да 10 сутак па сямейных і іншых абставінах;
- пенсіённае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту пры наяўнасці выслугі;
- поўнае забеспячэнне ваеннай і спецыяльнай формай адзення;
- выплата грашовай кампенсацыі за карыстанне жылым памяшканнем па дагаворы найму;
- ільготнае крэдытаванне пры ўзвядзенні жылля;
- бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў у ваенным шпіталі органаў пагранслужбы;
- матэрыяльная дапамога ў выпадку непрадбачаных абставін;
- штогадовая адзі- начасовая дапамога на аздараўленне;
- абавязковае дзяржаўнае страхаванне.
Звяртайцеся ў Полацкі пагранатрад па адрасе Полацкі раён, пасёлак Фарынава або на нумар 8 (0214) 43 30 13, 43 73 12.
Дзяніс ГЛЕБКА,
афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада.




