Проводы лета с орехово-хлебным Спасом в деревне Черессы

 Шырокім карагодам, вясёлымі забавамі, смачнымі пачастункамі праводзілі лета наведвальніцы аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН і ўдзельніцы клуба «Суседачкі» Чэраскага СДК. Чэраскія сяброўкі запрасілі міярчанак на арэхава-хлебны Спас.

Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Арэхава-хлебны Спас дабра прыпас» падрыхтавалі загадчык Чэраскага СДК Тамара Красоўская і рэжысёр Надзея Федуковіч.

Пачалася сустрэча з абраду закрыцця калодзежа. Падобны звычай быў раней у вёсках Залесся. Так мясцовыя жыхары называюць тэрыторыю, дзе знаходзяцца месцейкі Казлы, Маляўкі, Сухавержжа і суседнія з імі.

– Лічылася, што за лета вада ў калодзежах назапашвае гаючыя ўласцівасці. І вось на трэці Спас вяскоўцы ладзілі сімвалічны абрад, каб захаваць на зіму сілу вады. Тры разы з карагодам абыходзілі вакол кало- дзежа, спяваючы песні, – расказвае Надзея Аркадзеўна. – Мы таксама падтрымалі ранейшую традыцыю.

Пасля ўдзельніц сустрэчы чакалі тэматычныя конкурсы і вясёлыя забавы. Навобмацак адгадвалі, якія арэхі насыпаны ў мяшэчкі, выконвалі заданні, схаваныя ў печыве-арэшках. Галоўным упрыгожваннем шчодрага святочнага стала стаў каравай з арэхамі, які спякла Тамара Красоўская. Гэты пачастунак усім прыйшоўся на густ. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий