Сёння, 7 жніўня, спаўняецца 115 год з дня нараджэння Генадзя Цітовіча, этнамузыказнаўца, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі і СССР, нашага славутага земляка.
Творчая дзейнасць народнага артыста Савецкага Саюза, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генадзя Цітовіча – адна з самых яркіх старонак фальклорна-музычнага жыцця Беларусі. Яго ведаюць як заснавальніка найстарэйшага, самабытнага хору вёскі Вялікае Падлессе, арганізатара і мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, фалькларыста-даследчыка, аўтара вядомых прац па актуальных праблемах фалькларыстыкі, а таксама аўтара-складальніка анталогій і зборнікаў уласных запісаў.
У Новапагосцкай СШ, што носіць яго імя, памятаюць пра славутага земляка. Тут дзейнічае музей імя Генадзя Цітовіча.