Авторизация
 

Загадка імені

ВЕРАНІКА

Дасціпнасць і лёгкасць у зносінах характэрны для Веранікі. Адзінота ёй не па душы, таму ў госці да сяброў, на спектакль у тэатр або на сеанс у кіно ідзе з задавальненнем. Любіць ездзіць на курорты. Гэта паэтычная натура, якая марыць пра прыгожае жыццё, але ператварыць мары ў рэальнасць ёй удаецца нячаста.

 

Вераніка можа стаць паэтэсай, актрысай, дабіцца поспеху ў якасці манекеншчыцы на подыуме ці ў сферы мадэлявання адзення. Таксама з яе атрымаецца добры журналіст, бо людзі адчуваюць, што цікавыя ёй і ахвотна ідуць на кантакт. Чым бы ні займалася Вераніка, да працы падыходзіць творча.

Яна любіць утульную сямейную атмасферу, аднак да патрабаванняў сумеснага жыцця прывыкае не адразу. Паступова арганізуе быт на свой густ.

МАРГАРЫТА

Ужо з дзяцінства Маргарыта выказвае сваё ўласнае меркаванне па любым пытанні. Цвёрдасць характару дапамагае дабівацца значных поспехаў у вучобе. Маргарыта прамалінейная і катэгарычная, але свае эмоцыі стараецца стрымліваць. Ёй невядомы эгаізм і ўласціва лагічнае мысленне.

 

Маргарыта можа быць інжынерам, выкладчыкам матэматыкі, біялогіі, хіміі, уніклівым юрыстам, бухгалтарам, рэферэнтам. З яе можа атрымацца выдатны грамадскі дзеяч, які пастаянна шукае справядлівасць.

 

Сваё асабістае жыццё Маргарыта будуе так, як ёй хочацца, не звяртаючы ўвагі на чужыя меркаванні. Яна клапоціцца пра дзяцей, але займацца хатнімі справамі ёй сумна. Праўда, час ад часу будзе здзіўляць мужа смачнай вячэрай з разнастайных стараў. А шчасце Маргарыта знойдзе з чалавекам памяркоўным і дасціпным, які будзе з добрай іроніяй адносіцца да яе эмоцый.

САФІЯ

Актыўнасць і энергічнасць Сафіі вельмі дапамагаюць ёй у жыцці. За некалькі хвілін яна можа вырашыць любую праблему. Умее разумець чужыя слабасці і даруе ўсё, акрамя здрады. Часта выконвае ролю громаадвода ў чужых праблемах, а са сваімі спраўляецца сама.

 

Сафія — выдатны рэпарцёр, вандроўнік, музыка-выканаўца. Да прафесіі ставіцца вельмі сур’ёзна, пастаянна вучыцца. У жыцці ўсяго дабіваецца сама. Вядома, у яе могуць быць няўдачы, але Сафія і выгляду не падасць. Яна ўмее ўладкоўваць жыццё, словам, яна проста ўмее жыць.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта