Единый день безопасности дорожного движения пройдет на Миорщине

Единый день безопасности дорожного движения "Дорога не прощает ошибок!" пройдет 31 января на Миорщине

 Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Дарога не даруе памылак!» пройдзе 31 студзеня на Міёршчыне. Яго мэта – прафілактыка ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

У 2024 годзе на тэрыторыі Віцебшчыны зарэгістравана 400 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 64 чалавекі загінулі, раненні атрымаў 451. У тым ліку на Міёршчыне лічбы склалі адпаведна 12, 1 і 15.

Галоўная прычына трагедый і бедаў на дарозе – чалавечы фактар. Удзельнікі дарожнага руху свядома парушаюць правілы, за што расплачваюцца сваім здароўем. Нярэдка бестурботнасць мае і куды больш высокую цану – жыццё.

Наўрад ці вадзіцель, які сядае за руль п’яным ці перавышае хуткасць, задумваецца, што ён можа аказацца ў зводцы ДАІ. Не падлічыць, колькі выпадковых удзельнікаў ДТЗ церпіць па чужой віне. Аднак прычына ўсіх выпадкаў – у ігнараванні правіл дарожнага руху.

Паважаныя аўтамабілісты, не забывайцеся пра павышаныя меры бяспекі ў халодны час года, выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічвайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў перавозьце ва ўтрымлівальных прыстасаваннях, а ўсе пасажыры павінны прышпільвацца. Будзьце ўважлівыя пры праездзе пешаходных пераходаў.

Паважаныя пешаходы, пераходзьце праезную частку дарогі толькі ва ўстаноўленых месцах. Упэўніцеся ў тым, што вадзіцелі вас бачаць. Памятайце, што транспартны сродак на халодным мокрым пакрыцці не заўсёды мае магчымасць хутка спыніцца. Пры пераходзе дарогі сачыце за абстаноўкай і ўпэўнівайцеся ў бяспецы сваіх дзеянняў. У цёмны час сутак абавязкова абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Менавіта ўзаемапавага і дысцыплінаванасць усіх удзельнікаў дарожнага руху – залог бяспекі.

0 комментариев

Добавить комментарий