Авторизация
 

Дзень праваслаўнай кнігі

День православной книги 14 сакавіка ўпершыню ў рэспубліцы святкаваўся Дзень праваслаўнай кнігі. У дзіцячай раённай бібліятэцы напярэдадні прайшла сустрэча-дыялог “Вера — сэнс жыцця”, на якой галоўным госцем і выступоўцам з’яўляўся благачынны Міёрскай акругі айцец Віктар Вабішчэвіч. Школьнікі разам з настаўнікамі размясціліся ва ўтульнай зале, а насупраць — выстава “Духоўнасць і свет”.  

 

Першыя кнігі перапісвалі манахі. Толькі Біблія перакладзена на многія мовы свету. Важна, што мы, беларусы, маем свайго першадрукара з Полацка Францыска Скарыну, які таксама перавыдаў на стараславянскай мове “Кнігу кніг”. Айцец Віктар прадэманстраваў адзін з тамоў дадзенай копіі са сваёй уласнай бібліятэкі. Ён адзначыў, што Біблія адна на ўсім свеце, толькі вось хрысціянскія рэлігійныя канфесіі крыху па-рознаму яе тлумачаць. Тут асабліва трэба быць уважлівым і пажадана такія трактоўкі слухаць толькі ад духоўных асоб, якія на гэта маюць блаславенне.

 

Разглядаліся розныя пытанні: чым праваслаўная кніга адрозніваецца ад іншых, як чытаць святое Пісанне, уплыў кнігі на светапогляд чалавека, чым небяспечнае самастойнае тлумачэнне біблейскіх урыўкаў.

 

Спыніўся асобна благачынны на адрозненні духоўнай літаратуры ад царкоўнай. Апошняя выкарыстоўваецца на богаслужэннях, а духоўную можа чытаць любы чалавек для самаразвіцця, паратунку душы сваёй і маральнага сталення. Добрая кніга дае мудрасць, а дрэнная — разбурае, таму трэба быць пільным пры выбары, аддаваць перавагу не знешняму выгляду, а карыснаму зместу.

 

Бібліятэкар Ірына Генадзьеўна Томка расказала пра літаратуру, якую прапануюць паліцы. Дарослыя і дзеці знойдуць на іх штосьці па душы.

На наступны дзень падобнае мерапрыемства прайшло і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, “Вечар-дыялог” сабраў аўдыторыю дарослых людзей розных прафесій. Айцец Віктар расказаў пра значэнне і ўнікальнасць духоўнай літаратуры. Зноў жа ўзнімаліся пытанні, якія найбольш хвалююць людзей. Прысутныя засталіся задаволеныя вычарпальнымі адказамі святара. З цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі сустрэчы з выставай “Для душы карыснае слова”.

 

На паліцах бібліятэк раёна сёння знаходзіцца 5026 экзэмпляраў кніг і электронных дакументаў выдавецтва “Беларускі Экзархат”. Дзякуючы чатырохгадоваму супрацоўніцтву з ім, чытачы розных узростаў маюць добрую магчымасць узбагаціць свой  духоўны свет. Колькасць выданняў з кожным годам расце: у мінулым —атрымалі тысячу экзэмпляраў, а толькі з пачатку гэтага — ужо 200. Сярод іх — жыцціі святых, малітоўнікі, літаратура па прафілактыцы шкодных звычак, дапаможныя кнігі для бацькоў па выхаванні дзяцей; для тых, хто збіраецца стварыць сям’ю.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта