В родном Леонполе счастлива Татьяна Климанская
gazeta 2-10-2024, 10:02 1 009 Грамадства / Вясковае жыццёЛеонполь известен тремя памятниками 18 века. Посмотреть на колонну в честь Конституции Речи Посполитой, деревянную Свято-Троицкую церковь и величественный дворец Лопатинских приезжает много туристов. Более скромная, но не менее привлекательная особенность в деревне-местный Центр культуры и досуга. Интересует прежде всего личность заведующей учреждения. Любимая в малую родину и свое дело Татьяна Климанская 51 год заботится о культурном отдыхе для сельчан и гостей местейка.
Лявонпаль вядомы трыма помнікамі 18 стагоддзя. Паглядзець на калону ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, драўляную Свята-Траецкую царкву і велічны палац Лапацінскіх прыязджае шмат турыстаў. Больш сціплая, але не менш прывабная адметнасць у вёсцы – мясцовы Цэнтр культуры і вольнага часу. Цікавіць перш за ўсё асоба загадчыцы ўстановы. Улюбёная ў малую радзіму і сваю справу Таццяна Кліманская 51 год клапоціцца пра культурны адпачынак для вяскоўцаў і гасцей месцейка.
Танцуюць усе!
Стук у дзверы.
– Добры дзень! Прабачце, а дыскатэка будзе? – перапыняе інтэрв’ю малады чалавек на выгляд гадоў дваццаці.
– Так, у суботу. Рубль з сабой бярыце. Будзем танцаваць, – адказвае Таццяна Канстанцінаўна і, развітаўшыся з візіцёрам, заўважае: – Гэта з Масквы хлопец, на дачы тут адпачывае. У Лявонпалі шмат дамоў набылі для сябе расіяне. Хтосьці
жыць пераехаў, іншыя ў вольны час наведваюцца. Летам у нас весела. Гадоў дзесяць таму на дыскатэкі па 150 чалавек збіралася. Цяпер, вядома, менш, – дзясяткі тры. Ладзім танцы і гульнёвыя праграмы для дзяцей.
Акрамя дыскатэк, якія ў большасці ўстаноў культуры раёна адышлі ў нябыт, у Лявонпальскім цэнтры культуры і вольнага часу гуляюць вяселлі і адзначаюць юбілеі. Так, мінулым летам тут святкавала шлюб пара з Полацка. Нявеста-студэнтка са сваімі сяброўкамі вясной наведала музей радзімазнаўства, што знаходзіцца ва ўстанове, і, уражаная багатай гісторыяй і маляўнічымі краявідамі месцейка, папрасіла адзначыць тут адметную падзею свайго жыцця. Маладыя самі аздобілі залу ручнікамі, букетамі і вянкамі з палявых кветак. Гучала беларуская народная музыка, пад якую на вуліцы танцавалі басанож.
41 год таму тут выходзіла замуж Вольга Драгун, а сёлета ў зале ўстановы сабрала родных і блізкіх на свой юбілей.
– Лявонпаль – малая ра- дзіма мужа, я тут працаваць у клубе пачынала, – расказвае яна. – Тут акунаюся ў свет свайго юнацтва. На дыскатэкі прыходжу. Таблетку вып’ю – і танцаваць. У мінулым годзе мужа прывяла, яму таксама танцы спадабаліся. Ён яшчэ працуе, а я на пенсіі больш часу тут праводжу, у доме бацькоў. Ацяпленне правялі, плануем з Міёр сюды пераехаць. Дачка таксама дом у вёсцы набыла, летам тут час бавіла з дзецьмі.
Гісторыя ў рэчах
Хто б ні завітаў у Лявонпальскі цэнтр культуры і вольнага часу, абавязкова зазірне ў музей радзімазнаўства, што зай- мае адзін з пакояў установы.
– Сёлета музею 25 гадоў спаўняецца. Створаны ў 1999-м па ініцыятыве пісьменніка-земляка Сяргея Панізьніка, – расказвае загадчыца. – За гэты час тут пабывалі госці з краін Прыбалтыкі, Расіі, з розных куточкаў Беларусі. У кнізе водгукаў запісы на беларускай, рускай, польскай і іншых мовах. І цяпер наведвальнікі пастаянна. Шмат школьнікаў як з Міёрскага, так і з суседняга Верхнядзвінскага раёнаў.
Самы дзіўны экспанат – драўляны веласіпед. Знайшлі яго ў адным з дамоў суседняй вёсачкі Пуцінава. Захоўваецца на паліцы біклажка з ініцыяламі мясцовага жыхара Андрыяна Кісляка, з якой салдатам прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну.
Сярод дакументаў – дароўная на зямлю. Уладальнік месцейка падпісаў яе на карысць свайго фурмана. Нагадвае пра былога гаспадара Лявонпаля цэгла, што выпускалі на мясцовым заводзе, ад якога засталася толькі труба. На кожнай цагліне ініцыялы Станіслава Лапацінскага. Прыцягвае ўвагу фотаздымак, датаваны 30 красавіка 1931 года. На ім па цэнтральнай вуліцы мястэчка разлілася Заходняя Дзвіна. Захаваліся вагі аднаго з яўрэйскіх магазінаў, іх у свой час тут 11 было. Атэстат Лявонпальскай сельгасшколы, што размяшчалася ў палацы Лапацінскіх, перадаў з Мінска праз знаёмых выпускнік установы. Малодшы ветэрынарны фельчар скончыў школу на выдатна.
Шмат у музеі фотаздымкаў. На адным з іх Таццяна Кліманская знаходзіць сябе. Гэта выпуск агульнаадукацыйнай школы 1973 года. У класе з 23 вучняў пяць хлопцаў і 18 дзяўчат.
З Лявонпаля нікуды
Усё жыццё Таццяны Канстанцінаўны звязана з малой радзімай.
– Я тут нарадзілася і нікуды адсюль ехаць не жадала, – гаворыць яна. – Пасля школы паступала ў кулінарнае вучылішча ў Віцебск. Думала кандытарам стаць, але набор у групу скончыўся. Прапанавалі на кантралёра-касіра вучыцца, аднак мяне гэта не зацікавіла. Ды і дадому вельмі хацелася.
Таццяна стала бібліятэкарам. У кастрычніку 1973-га прыняла мясцовую бібліятэку, якая на той час знаходзілася ў палацы Лапацінскіх. На наступны год паступіла на завочнае аддзяленне бібліятэчнага тэхнікума ў Магілёве. Загадваць клубам пачала ў 1997-м. Праз два гады асвоіла музейную справу. Статус цэнтра культуры і вольнага часу лявонпальская ўстанова культуры атрымала ў 2006 годзе.
– У свой час ладзілі тут вечары сустрэчы выпускнікоў, – прыгадвае загадчыца. – Цяпер мясцовыя жыхары і прыезджыя ў настольны тэніс пагуляць прыходзяць. Тэнісны стол набыў адзін з адпачывальнікаў. І зімой я тут не адна. Вяскоўцы на пасядзелкі збіраюцца, пакуль аўталаўку чакаюць. Нам ёсць пра што пагаварыць.
У нязмушаных размовах прыгадвае Таццяна Канстанцінаўна, як у маладосці тры гадзіны крочыла па бездаражы ў Даўгінава на пасяджэнне сельвыканкама. Часам шанцавала пад’ехаць на гусенічным трактары ці на вазку з бітонамі малака. Расказвае, як намеснік міністра культуры ў бібліятэку наведваўся. Абмяркоўвае старэйшына вёскі з сяльчанамі надзённыя клопаты. Сярод іх добраўпарадкаванне. Так, летам на мясцовых могілках добра папрацавалі. Удзячна за дапамогу і падтрымку старшыні Узмёнскага сельвыканкама Ганне Барэйша. Заўважае, з ёй прыемна працаваць і лёгка вырашаць пытанні.
– Люблю родную вёску. Хораша тут. Побач лес, куды па ягады і грыбы хаджу, усе грыбныя мясціны ў ваколіцах ведаю, – гаворыць суразмоўніца. – Тут і асабістае шчасце сустрэла. З мужам з 1977 года разам. Двух дзяцей выхавалі, двое ўнукаў у нас. Маці побач. Ёй 91 год, можа дровы пакалоць, агарод дагледзіць.
Сама Таццяна Канстанцінаўна ў свае 68 гадоў выглядае выдатна. Ці то паветра ў Лявонпалі гаючае, ці то любоў да родных мясцін, якой напоўнена сэрца, дорыць бадзёрасць і маладосць.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.