Так сложилось в Исте, что праздник деревни – самый большой, веселый, радостный для жителей, соседей и друзей. В очередной раз доброжелательные иставцы встречали гостей, которых в этом году было много.
Так склалася ў Ісце, што свята вёскі – самае вялікае, вясёлае, радаснае для жыхароў, суседзяў і сяброў. У чарговы раз добразычлівыя істаўцы сустракалі гасцей, якіх сёлета было шмат.
Вітала істаўцаў і ўсіх, хто прыйшоў-прыехаў на свята, старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч. Гаспадарам найлепшых падворкаў уручыла граматы і падарункі.
Вялікую канцэртную праграму прадставілі артысты аўтаклуба Міёрскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Выступіў народны фальклорны калектыў «Іставіца». Яркія музычныя нумары падарылі нашы землякі Ігар Мятла, Іна Сачыўка, Анатоль Дубоўскі. Танцавалі ўсе: і малыя, і дарослыя, і гледачы паважанага ўзросту. Шмат цёплых слоў знайшлі для вяскоўцаў ураджэнцы месцейка Зінаіда Пучкоўская і Марыя Анікеева, якая прыехала з Нясвіжа.